Осиповчанка Яна Корбаль побывала в 35 странах

Осиповчанка Яна Корбаль побывала в 35 странах

Індыя — далёкая экзатычная краіна, куды большасці суайчыннікаў патрапіць праблематычна: далёка, дорага, клапатліва… Але калі паставіць перад сабой мэту і падысці да падарожжа нетрадыцыйна, яна можа стаць явай. Прычым за такі нізкі кошт, што нават дзіўна. Менавіта з такой звышдалёкай і звышбюджэтнай вандроўкі нядаўна вярнулася ў родныя Асіповічы 27-гадовая фатограф і блогер Яна Корбаль. Зямлячка, прынамсі, вопытная падарожніца: Індыя стала для яе 35-й наведанай краінай.

— Пра падарожжа туды марыла даўно, — усміхаецца асіпаўчанка. — З часам гэта стала неадчэпнай думкай, насланнем. І вось нарэшце пашчасціла набыць танныя квіткі на самалёт: дарога туды-назад абышлася ў 180 долараў. Перад паездкай яшчэ    25 долараў аддала за анлайн-візу. Далей, адшукаўшы прыстойныя варыянты на анлайн-пляцоўцы каўчсёрфінга — сэрвісу, што дазваляе знайсці ў любой кропцы Зямлі чалавека, які прадаставіць бясплатны начлег, — адправілася здзяйсняць сваю мару.

— Ці меўся план падарожжа?

— Безумоўна, але рэалізаваць яго цалкам не   атрымалася. Краіна жыве ў сваіх рытмах, да якіх чалавеку іншай культуры прыстасавацца не так проста. Тым не менш паездка аказалася цікавай, пазнавальнай і нават крыху філасофскай. Перад адпраўленнем у Індыю марыла ўбачыць сусветна вядомы кантраст бляску небаскробаў і галечы трушчоб, палюбавацца раскошай індыйскіх храмаў, пабываць на поўдні краіны. Але галоўныя ўражанні чакалі ў іншым. Індыя — вельмі густанаселеная краіна. Калі ўсё жыццё праходзіць у суцэльным людскім патоку, то чалавек успрымае сябе зусім не так, як там, дзе шчыльнасць насельніцтва невялікая.

— Але ж ацаніць гэта магчыма толькі пры цесным кантакце з самымі рознымі прадстаўнікамі іншага народа…

— Такую магчымасць дае вагон джэнерал-класа ў індыйскім цягніку. Яго можна параўнаць з вагонам нашай электрычкі з той розніцай, што з-за адсутнасці патрэбы набываць квіток набіваецца туды разоў у дзесяць больш пасажыраў. Канечне, пра камфорт можна забыць. Аднак людзі не толькі ўмудраюцца хадзіць туды-сюды, прадаваць розную ежу, а і танчыць, спяваць, спаць, даглядаць немаўлят.

Усё маё падарожжа агульнай працягласцю 4 700 кіламетраў прайшло ў цягніку джэнерал-класа, бо, акрамя эканоміі бюджэту, тут з’яўляецца магчымасць пабачыць жывую Індыю.

Аднойчы паездка ў цягніку доўжылася 27 гадзін. Гэта аказалася няпроста, але запамінальна: калі рэйс завяршыўся, было шкада расставацца з суседзямі па вагону. Падчас аднаго з такіх ваяжоў сустрэла індусаў, якія ехалі на вясельную цырымонію і запрасілі далучыцца да іх. Такія выпадкі — сапраўднае шчасце для таго, хто хоча паглыбіцца ў культуру іншага народа.

— Як будавалі камунікацыю з мясцовым насельніцтвам?

— Добра ведаю англійскую мову, якой валодае большасць людзей у Індыі. Таму размаўляць было зусім проста і ніякіх цяжкіх сітуацый не здаралася. Часам, канечне, прыходзілася карыстацца жэстыкуляцыяй, але то былі выключныя выпадкі.

— Ці з’явіўся любімы горад альбо раён?

— Мне ўдалося наведаць Дэлі, Мумбаі, Гоа, Джайпуры і Варанасі. Апошні горад уразіў больш за астатнія.

У Варанасі больш, чым у іншых месцах, адчуваецца рэлігійны складнік жыцця. Там штодзень спраўляюцца вечаровыя паднашэнні вогнішчу, на якім спальваюць памерлых. Лічыцца, што полымя ў ім, падоранае людзям самім Шывай, гарыць ужо дзве-тры тысячы гадоў. Таму горад мае статус святога месца і паміраць сюды едуць з усёй Індыі. Індусы вераць, што калі смерць напаткае ў Варанасі, а пасля прах ад-правяць у Ганг, то перараджэнні душы скончацца і яна адразу патрапіць у рай.

— Якія традыцыі і звычаі Індыі спадабаліся?

— У шматлікіх храмах ёсць магчымасць запісацца ў валанцёры, дапамагаць у прыгатаванні ежы, прыбіранні, аздабленні, праходзіць разнастайныя духоўныя практыкі. Прыемна здзівілі адносіны да жывёл. Па вуліцах гарадоў свабодна гуляюць каровы, якія лічацца свяшчэннымі. Яшчэ можна сустрэць малпаў, казлоў, безліч сабак. Цікава тое, што яны не замінаюць мясцовым жыхарам, а з’яўляюцца важнай і неад’емнай часткай іх паўсядзённасці.

— Напэўна, калі маеш вопыт наведвання 35 краін, можна праводзіць паралелі паміж імі, вызначаць асаблівасці. У чым галоўная спецыфіка Індыі з пункту гледжання беларускага вандроўніка?

— Па-першае, знешні і ўнутраны спакой. Індусы ніколі нікуды не спяшаюцца, шмат усміхаюцца і адносяцца да жыцця добразычліва. Па-другое, Індыя аказалася самай таннай краінай у маім спісе: на ўвесь час знаходжання там хапіла каля 70 долараў. І нарэшце, Індыя — рай для шапаголікаў і аматараў стрытфуду, які амаль цалкам складаецца з садавіны і гародніны, што мяне, як вегетарыянца са стажам, прыемна здзівіла. Калі ў Беларусі заўжды трэба думаць, дзе паесці, набыць прадукты, якія падыходзяць для дадзенага рацыёну, то тут такой праблемы не ўзнікала.

— Як адлюстравалася Індыя ў аб’ектыве вашага фотаапарата?

— Гэта краіна проста створана для таго, каб рабіць эфектныя фотаздымкі. Прычым індусы вельмі пазітыўна рэагуюць на просьбу сфатаграфаваць іх, дапамагаюць пабудаваць прыгожы кадр, а часам самі звярталіся, каб зрабіла некалькі здымкаў з імі. Безумоўна, такія адносіны натхняюць шукаць новыя вобразы і кадры, паляпшаць якасць сваіх работ.

Ёсць у індыйскай серыі і здымкі, якія падабаюцца больш за іншыя: выявы месца, дзе здымаўся фільм “Мільянер з трушчоб”, усмешкі дзяўчынак, мужчына з сабакам, якія глядзяць у адзін бок. Гэтыя і шмат іншых фота можна пабачыць у маім профілі ў “Инстаграм” @yanacosm.

— З кім адправіліся адкрываць новы край?

— Я падарожнічала ў адзіноце, пакуль не патрапіла ў Гоа. Там сустрэла знаёмых вандроўнікаў — расіянку Наталлю і ўкраінца Аляксандра. Мы жывём у розных краінах, і выпадкова сустрэцца на беразе Індыйскага акіяна — штосьці на мяжы немагчымага. Разам накіраваліся ў Варанасі, і нам было аб чым пагаварыць! Дарэчы, да нечаканых прыгод у Індыі трэба быць гатовым заўсёды. Некаторыя са знаёмых падарожнікаў патрапілі на вялікія экраны. Да іх на вуліцах падыходзілі агенты кінастудый Балівуда і запрашалі зняцца ў кінастужцы.

— Якімі краінамі плануеце пашырыць уласную карту падарожжаў?

— Заўсёды хацелася здзейсніць кругасветку. Калі не так глабальна, то спадзяюся ў наступны раз паехаць наземным транспартам у Іран. Па дарозе можна наведаць Грузію, Арменію, Пакістан. Хацелася б пабачыць Непал, Шры-Ланку, В’етнам, Тайланд, Лаос, Камбоджу. Зямля вялікая, але ў наш час адлегласць не мае прынцыповага значэння. Былі б толькі цікавасць і прага да перамены месцаў.

Последние новости

Власть

В Могилеве торжественно открыли обновленное административное здание УГАИ УВД Могилевского облисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Автопарк отдела ГАИ Осиповичского РОВД пополнился новым автомобилем

18 мая 2024
Читать новость
История

Последняя владелица имения Свислочь

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Локомотивная бригада из Осиповичей получила награду в республиканском конкурсе молодых железнодорожников

18 мая 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Более сотни юных осиповчан посещает секцию баскетбола детско-юношеской спортивной школы

18 мая 2024
Читать новость
Власть

Президент Беларуси подарил городу Шуша белорусскую тракторную технику

17 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Где разрешено и запрещено купаться в Осиповичском районе: обзор мест

17 мая 2024
Читать новость
Мясцовае адмысловае

Валентин Шпак инициировал важное дело по сохранению исторической памяти

17 мая 2024
Читать новость
Мясцовае адмысловае

В филиале «Осиповичский» ОАО «Бабушкина крынка» выпускается более 20 видов сыров

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Мероприятия в Осиповичах, посвященные 79-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне

7 мая 2024
Стрелка вверх
Благоустройство

Удивительный арт-объект: Ретро-автомобиль ‘Москвич-400’ появился в Осиповичах

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Где разрешено и запрещено купаться в Осиповичском районе: обзор мест

17 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Поможем вместе!

10 мая 2024
Стрелка вверх
История

В этом году вымпелом «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны» награжден город Осиповичи

6 мая 2024
Стрелка вверх
Благоустройство

Многофункциональная спортивная площадка открылась в Осиповичах при поддержке Президентского спортивного клуба

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Алексей Ратушный, начальник Осиповичского гарнизона, командир 51-й гвардейской артиллерийской бригады Вооруженных Сил

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуальнае

Осиповчане празднуют День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх