Сёння ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбылося свята ўсіх аграрыяў – Дажынкі-2023.
На прыклубнай пляцоўцы сельгаспрадпрыемствы раёна, прадстаўнікі гандлю і народных рамёстваў разгарнулі святочныя падворкі, дзе крэатыўна прадставілі на суд гасцям сваю прадукцыю і вырабы.
На другім жа паверсе ўстановы ўсе жадаючыя дэгусціравалі розныя віды сыроў і сыркоў глазураваных ад філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”, выпечкі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” і соку ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”.
У 12 гадзін у канцэртнай зале пачалося ўрачыстае мерапрыемства. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава, старшыня райкамітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідоранка і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юліяна Вараўко ўручылі заслужаныя ўзнагароды перадавікам сельгаспрадпрыемстваў, моладзі, якая была задзейнічана ў жніве.
Сёння ў адрас аграрыяў гучала шмат цёплых слоў і пажаданняў, а калектывы мастацкай самадзейнасці, у тым ліку дзіцячыя, стварылі па-сапраўднаму святочны настрой.
Падрабязней пра свята чытайце ў бліжэйшым выпуску раёнкі