Планавала вучыцца на юрыста або журналіста, але ўрэшце па парадзе матулі стала доктарам. Менавіта так прыйшла ў прафесію загадчык тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы Вікторыя Сяргеева

Планавала вучыцца на юрыста або журналіста, але ўрэшце па парадзе матулі стала доктарам. Менавіта так прыйшла ў прафесію загадчык тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы Вікторыя Сяргеева

Яна скончыла асіповіцкую СШ № 3, атрымала дыплом Гомельскага медуніверсітэта і ў 2007 годзе пачала ўрачэбную дзейнасць у тагачаснай Дараганаўскай сельскай участковай бальніцы. Некаторы час падпрацоўвала і ў “хуткай дапамозе”, і ў якасці ўрача ўльтрагукавой дыягностыкі. Адным словам, вопыт рознабаковы. А 29 снежня адзначыць першую круглую дату — пяць гадоў на пасадзе загадчыка аддзялення.

— Дзейнасць у мяне насычаная, часам 24 гадзін у сутках не хапае, асабліва калі начное дзяжурства і я застаюся адзіным тэрапеўтам на ўсе аддзяленні бальніцы, — дзеліцца Вікторыя Віктараўна. — Але работу сваю люблю, даўно ўжо прыкіпела да яе душой і сэрцам. Упэўнена: хоць і споўніла матуліну мару, а не ўласную, знаходжуся на сваім месцы. А галоўная ўзнагарода для мяне — здароўе землякоў.

Последние новости

Новости

Всемирный день охраны труда

28 апреля 2025
Читать новость
Новости

Асіповіччына працоўная

28 апреля 2025
Читать новость
Афиша

К сведению пассажиров

27 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Судьбы братьев Городецких

27 апреля 2025
Читать новость
Новости

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов районного исполнительного комитета по субботам на май

27 апреля 2025
Читать новость
Новости

НЕТ – незаконному оружию!!!

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем