Мы супраць алкаголю

Такую назву мае абласная міжведамасная акцыя, якая распачалася ўчора і завяршыцца 2 кастрычніка. Яе мэта — прафілактыка ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнімі, выхаванне ў падрастаючага пакалення асноў здаровага ладу жыцця.
Сярод мерапрыемстваў — наведванне рэйдавымі групамі падлеткаў, якія стаяць на наркалагічным уліку, сем’яў сацыяльнай рызыкі, правядзенне лекторыяў з паказам відэаматэрыялаў, арганізацыя тэматычных дыспут-клубаў, флэшмобаў, спартакіяд, псіхалагічнае кансультаванне і анкетаванне вучняў па пытаннях дасведчанасці аб наступствах ужывання алкаголю, шмат іншага.
