Медыцына ў Асіповічах: арыентацыя на чалавека

Медыцына ў Асіповічах: арыентацыя на чалавека

У новым годзе ўсе арганізацыі падсумоўваюць вынікі работы за мінулы, плануюць работу наперад.

Адбыўся такі сход і ў цэнтральнай раённай бальніцы — з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка, галоўнага ўрача абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера Віктара Вараб’ёва.

Вынікі 2014 года падвёў галоўны ўрач Аляксандр Сільчанка. Ён адзначыў, што прымаюцца ўсе меры па ўкамплектаванні ўстаноў кадрамі. Летась прыбыла 17 маладых спецыялістаў, усе атрымалі жыллё і максімальныя надбаўкі па кантрактах.

Дзякуючы прынятай Дзяржаўнай праграме па падтрымцы сям’і, у раёне паступова расце нараджальнасць. Выконваюцца мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя: па забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі, аптэкамі, брыгадамі хуткай дапамогі, транспартам, бальнічнымі ложкамі.

Набыта многа сучаснага абсталявання. Праведзены рамонтныя работы адміністрацыйнага корпуса райбальніцы, раённай і стаматалагічнай паліклінік, Градзянскай і Карытненскай АУАП, Вяззеўскага ФАПа больш як на 1,4 мільярда рублёў. Акрамя таго, вяліся работы па капітальным рамонце абедзвюх паліклінік, Ялізаўскай і Дараганаўскай бальніц, Ясеньскай амбулаторыі.

Летась у райбальніцы перапрафіліравана 10 коек з хірургічнага профілю ў траўматалагічны. На жаль, давялося закрыць фельчарска-акушэрскія пункты ў Асяродку і на станцыі Ясень. Хірургічны кабінет паліклінікі быў рэарганізаваны ў аддзяленне, урачэбныя амбулаторыі ў Ялізаве, Лапічах, Дараганаве і Татарцы ператварыліся ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.

Ад пазабюджэтнай дзейнасці за год атрымана больш за 5,5 млрд рублёў, з іх ад платных медыцынскіх паслуг насельніцтву — 3,9 мільярда. Уведзены новыя віды паслуг у оталарынгалогіі і транспарціроўцы хворых у суправаджэнні медработніка. Экспарт паслуг склаў амаль 40 тысяч долараў.

Што больш за ўсё хвалюе медыкаў? Што ў наяўнасці высокая анкалагічная запушчанасць. Што за год памерла 3 дзіцяці да года. Што напружанай застаецца сітуацыя па туберкулёзу. Гэтыя праблемы ў бліжэйшы час неабходна будзе абавязкова рашаць.

2015 год для асіповіцкіх медработнікаў пройдзе пад дэвізам: “Пераможам рак разам!”. У кароткія тэрміны будзе завершана арганізацыя мужчынскага агляднага кабінета з аснашчэннем яго апаратам для правя-дзення біяпсіі прадсталёвай залозы пад кантролем ультрагукавога абследавання. А для скрынінгу рака малочнай залозы будзе закуплены камп’ютарны мамограф. На парадку дня — арганізацыя якасных паралельных аглядаў пры першасным звароце пацыента па медыцынскую дапамогу, а таксама поўная лагістыка пацыента з анказахворваннем. Будзе разглядацца пытанне і арганізацыі хоспісных коек для аказання паліатыўнай дапамогі анкалагічным хворым.

Для пашырэння пераліку платных медыцынскіх паслуг плануецца адкрыццё ліцэнзіі на іголкарэфлексатэрапію, эндаскапію, траўматалогію, імплантацыю зубных пратэзаў.

Віктар Вараб’ёў станоўча ацаніў работу Асіповіцкай ЦРБ, але заўважыў, што на выніковай калегіі ўпраўлення адзначалася, што ў раёне самая высокая па вобласці ўдзельная вага выклікаў “хуткай дапамогі”. Да яе звяртаюцца для купіравання астматычнага прыступу ці паніжэння тэмпературы, а з мэтай зняцця болю выклікалі за год больш разоў, чым, напрыклад, у сталіцы. Неабходна навучыцца набіраць “103” толькі ў самых крайніх выпадках.

Выступалі і другія ўдзельнікі сходу. А самым прыемным момантам стала ўручэнне ўзнагарод лепшым. Ганаровую грамату ўпраўлення аховы здароўя ўручылі Раісе Акуліч, а Валянціна Сазанавец, Iнеса Сладзікава, Маргарыта Бондар заахвочаны грашовай прэміяй. Шэраг прадстаўнікоў медустаноў атрымаў граматы галоўнага ўрача, а Любоў Ёрш і Алена Дарашэвіч — Ганаровую грамату і Падзячнае пісьмо адпаведна з рук Аляксандра Пузіка. I кожнаму з узнагароджаных кіраўнік знайшоў добрыя словы пажаданняў.

…Сход скончыўся, і людзі ў белых халатах разышліся па сваіх працоўных кабінетах. Каб працягнуць далейшую работу, як нацэліў галоўны ўрач, “не на паказальнікі, а на карысць кожнага чалавека”.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем