Фельчар-лабарант Анжэла Лісіна ў медыцыну прыйшла больш за 30 гадоў таму дзякуючы сваёй бабулі-франтавічцы, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была санітаркай

Анжэла Пятроўна, натхнёная яе прыкладам, паступіла ў Бабруйскае медыцынскае вучылішча. Першым і нязменным месцам працы маладога спецыяліста стала Асіповіцкая ЦРБ. Зараз жанчына спецыялізуецца на правядзенні гарманальных даследаванняў: робіць аналізы на гармоны шчытападобнай залозы, прастатычны спецыфічны антыген, а таксама даследаванне крыві на выяўленне антыцелаў да бледнай трэпанемы.
Пробы дастаўляюцца з паліклінікі, стацыянара і сельскіх устаноў аховы здароўя. Кожны этап даследавання знаходзіцца пад строгім кантролем, вынікі неаднаразова правяраюцца, а пры неабходнасці аналіз паўтараюць. Таму жыхарам горада і раёна няма падстаў для сумненняў.