ФАП з дастаўкай дадому

Інфраструктура Верайцоў папоўнілася новай установай
Многа гадоў жыхары Верайцоў наракалі на тое, што ФАП, які іх абслугоўвае і носіць назву Верайцоўскі, размяшчаецца ў Дражні — вёсцы, што знаходзіцца кіламетрах у двух ад Верайцоў. Дабірацца туды, асабліва чалавеку, які дрэнна сябе адчувае ці атрымаў нейкую траўму, безумоўна, было не зусім зручна. Пытанне гэта не раз разглядалася кіраўніцтвам цэнтральнай раённай бальніцы.
І вось нядаўна было паспяхова вырашана. У адным з жылых дамоў былога ваеннага гарадка знойдзена свабоднае памяшканне, у якое зараз і пераехаў ФАП.
Полную версию текста читайте в №77 от 04.10.2022 г. (подписаться и приобрести районку можно в отделениях связи и в Белкиоск).