Чараўніцтва прабірак

Чараўніцтва прабірак

Медыцыну Вольга Асіпёнак лічыць сямейнай справай.

Дзяўчына з малых гадоў чула пра захворванні, лекі, першую дапамогу ад матулі, якая працуе фельчарам. А хімія і біялогія добра даваліся ў школе, таму заканамерным крокам стала паступленне ў медуніверсітэт, у якім студэнтка абрала медыка-прафілактычны факультэт. Справа гэта дзяўчыне больш па душы, бо, як казаў Гіпакрат, хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. А для гэтага неабходна правядзенне шматлікіх даследаванняў. Імі ўрач-інтэрн і займаецца ўжо год. Яна працуе ў лабараторным аддзеле раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Узаемадзейнічаць даводзіцца з рознымі пажыўнымі асяроддзямі: вада, прадукты харчавання, змывы з прадметаў быту, біялагічны матэрыял чалавека. Усё гэта дастаўляецца ў лабараторыю з прадпрыемстваў, арганізацый, медыцынскіх устаноў, ад фізічных асоб. А затым пачынаюць “чараваць” урачы, ад якіх патрабуецца акуратнасць, дакладнасць дзеянняў, бо, каб вынік атрымаўся максімальна правільным, здымаючы адну культуру, нельга пашкодзіць іншыя. Яшчэ спецыялісту неабходна назіральнасць, добрае веданне справы, глыбокі прафесіяналізм. Усім гэтым валодае Вольга Асіпёнак.

Мінулыя два гады для медработнікаў аказаліся вельмі няпростымі. Вялася маштабная барацьба з каранавіруснай інфекцыяй, на якую былі накіраваны ўсе сілы. Вользе таксама давялося паўдзельнічаць у агульнай справе: у студэнцкія гады яна працавала памочнікам урача-эпідэміёлага, а на сваім першым рабочым месцы таксама сутыкнулася з каварным вірусам, збіраючы неабходную інфармацыю пра захварэлых, устанаўліваючы іх кантакты.

Многія хваробы Вользе давялося бачыць, так бы мовіць, знутры — назіраючы пад мікраскопам за іх узбуджальнікамі. Часцей за іншыя ў поле зроку трапляюць стафілакокі, кішэчныя палачкі. А своечасовае выяўленне нежаданых мікраарганіз-маў дапамагае лечачым урачам у пастаноўцы дыягназу і своечасовым назначэнні адпаведнага лячэння.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем