Аздараўленне — у прыярытэце ў Асіповічах

Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні за 11 месяцаў прафінансавана санаторнае лячэнне жыхароў горада і раёна на 2.370 мільёнаў рублёў. На гэту суму для землякоў набыта 391 пуцёўка, у тым ліку дзецям-інвалідам — 9, пенсіянерам і непрацуючым інвалідам — 73, непаўналетнім — 248, дарослым — 61.
На летняе аздараўленне школьнікаў у лагерах рознага тыпу затрачана паўтара мільярда рублёў, міжсезоннае — 138 мільёнаў.
На наступны год цэнтрам плануецца аднавіць адпачынак з лячэннем для дзяцей і матуль у санаторыі “Беларусь” на курорце Місхор у Крыму.
