Асіповіччына: айчынныя або замежныя лекі?
Дай бог здароўя — гэта, безумоўна, самае важнае пажаданне кожнаму
чалавеку. Бо пахіснецца яно — тут жа ўзнікнуць розныя праблемы…
Калі сітуацыя не вострая, спрабуем дапамагчы сабе самі. А
трывожымся пра магчымыя наступствы — кідаемся да ўрача, верым у магічную сілу
выпісаных ім лекавых сродкаў і з рэцэптам спяшаемся ў аптэку.
Здзіўляемся іншы раз, атрымліваючы таблеткі ці іншыя лекі не “той”
назвы. Тут ужо і да скандалу недалёка. Такія выпадкі, на жаль, бываюць,
пакідаючы непрыемны след сапсаваным настроем работнікам аптэкі і ўпэўненасцю
наведвальніка, што яго быццам спрабавалі падмануць. “Няпраўда гэта!” —
парыруюць іх прэтэнзіі спецыялісты. Чаму? Давайце разам заглянём на “кухню
здароўя”.
Адкуль “растуць” лекі
Тое,
што медработнікі карыстаюцца ў напісанні лацінскімі назвамі лекаў, зразумелая
рэч. Дзякуючы гэтай універсальнай сістэме, урачы любой краіны свету разумеюць
адзін аднаго. Дасведчаныя людзі падлічылі, што ў запатэнтаванага прэпарата
колькасць аналагаў на планеце можа даходзіць да 200-300 штук. Напрыклад, калі
шукаеце но-шпу, а вам прапануюць біёшпу або вера-дротавярын, спазмол,
спазманет, якія могуць на той момант быць у рэалізацыі, гэта не спроба падману.
Лекавы кампанент у іх адзін і той жа. А вось розніца ў цане — ёсць.
Краіны
свету маюць сваю фармацэўтычную вытворчасць. Але асноўныя пастаўшчыкі на
сусветны рынак субстанцый або зыходных матэрыялаў — Iндыя, Кітай, Пакістан.
Вядома, што айчынная вытворчасць для вы-творчасці лекаў сінтэзуе 58 субстанцый,
а яшчэ 827 — завозіцца.
Выпускам
аналагаў запатэнтаваных лекаў займаюцца нават высокаразвітыя і багатыя краіны.
У аснове беларускага, напрыклад, амбраксолу, нямецкага флавамеду, венгерскага
халіксолу, грэчаскага лазалвану адно і тое ж актыўнае рэчыва. Толькі цана ад
“чужых” вытворцаў больш “кусаецца”.
Вера ў замежныя цуды
Думаецца,
гэта ідзе ў кожнага з дзяцінства. Верым, што за лініяй гарызонту нас чакае
штосьці незвычайнае. I калі нездаровіцца, спадзяванне на цудадзейнасць менавіта
імпартных прэпаратаў узрастае да небывалых памераў. Хаця, закупляючы за мяжой
гатовыя лекі, беларускія імпарцёры зыходзяць з рэальнай эфектыўнасці і па-трэб
краіны. Пэўна, і беларускія лекі, што пастаўляюцца на экспарт, таксама
зарэкамендавалі сябе належным чынам.
У
аптэках раёна прадстаўлена прадукцыя айчыннай вытворчасці і замежная. Якім лекам
аддаць перавагу? Калі які-небудзь прэпарат у нас не выпускаецца, тут, як
гаворыцца, выбіраць не даводзіцца. Калі ж на паліцах аптэкі ёсць аналагі, то
рашэнне прадвызначаюць фінансавыя магчымасці чалавека. Хаця ў свеце ўсё больш
схіляюцца да высновы, што ўздзеянне таго ці іншага прэпарата на хворага ў
значнай ступені залежыць ад індывідуальных асаблівасцей арганізма канкрэтнага
чалавека. Аднаму і сваё дапаможа, а другому і імпартнае толькі трошкі.
Паходжанне лекаў мае ўскосны ўплыў. Ды на тое і ўрач, каб кантраляваць працэс
выздараўлення і карэкціраваць лячэнне.
Лекі па льготнаму рэцэпту — у межах неабходнага і разумнага
Запаўняючы
бланк ільготнага рэцэпту, урачы ўказваюць міжнародныя назвы лекаў. I трэба
ведаць, што працэдура атрымання таго ці іншага прэпарата рэгулюецца пэўнымі
правіламі. У адпаведнасці з главой 9 Закона краіны “Аб ахове здароўя”, а
таксама Палажэннем аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі і
перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грама-дзян (зацверджана Пастановай
Саўміна 30.11.2007 г. № 1650), па
льготных і бяс-платных рэцэптах выпісваюцца толькі лекавыя сродкі, што
ўваходзяць у пералік асноўных (зацверджаны Пастановай ад 26.03.2012 г. № 25 “Аб
зацвярджэнні пераліку асноўных лекавых сродкаў”). Пастановай калегіі
Міністэрства аховы здароўя ад 28.03.2008 г. № 4.1 “Аб лекавым забеспячэнні
насельніцтва рэспублікі, парадку забеспячэння асобных катэгорый грамадзян
лекавымі сродкамі на льготных умовах і бясплатна” рэгламентаваны парадак іх
водпуску з аптэк. У прыватнасці, на бясплатных і льготных умовах лекавых
сродкаў, выпісаных па міжнародных непатэнтаваных назвах, ажыццяўляецца так:
спачатку — лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці (калі ў аптэцы ёсць у наяўнасці
лякарства некалькіх айчынных вытворцаў, адпускаецца дзешавейшы); затым — імпартныя
лекавыя сродкі, закупляемыя па выніках рэспубліканскіх цэнтралізаваных
конкурсаў (іншых відаў працэдур закупак) і, нарэшце, лекавыя сродкі, што маюцца
ў аптэцы па найменшай цане.