Яго крэда — дапамагаць людзям №19

«Аддаваць перавагу здароваму ладу жыцця,
займацца ўмеранай фізічнай працай, не пераядаць, своечасова звяртацца да
медыкаў, не дапускаць самалячэння”, — такімі на першы погляд зусім простымі,
але асабіста праверанымі шматгадовай практыкай парадамі, як быць здаровым, з
задавальненнем падзяліўся загадчык Вязаўніцкага ФАП Iван Фаміч Коктыш. А ён —
прафесіянал у сваёй справе: тры разы станавіўся першым сярод калег
Магілёўшчыны, узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя”, мае вышэйшую
кваліфікацыйную катэгорыю. Па выніках мінулага года ўзначальваемая ім установа
прызнана адной з лепшых на Асіповіччыне.

Вось ужо на працягу чатырох дзясяткаў гадоў
фельчар абслугоўвае свой участак. Гэта Вязаўніца, Малінаўка, Бозак, Лабковіца,
Пасекі, Семіровічы і Рафалін, а ў пераводзе на «душы” — 600 чалавек, з якіх
дзяцей да года — 10, да 14 гадоў — 108. Апошнім часам, у сувязі з узнікшым
дэфіцытам кадраў, Iван Фаміч не адмаўляецца яшчэ і ад Каменіч з чатырма бліжэй
ляжачымі вёскамі.

Быць сельскім медыкам — не проста работа, гэта
асаблівы спосаб жыцця з гуманістычнай яго філасофіяй. Мяркуйце самі: тут і
што-дзённы прыём, і патранаж дзяцей, і прышчэпкі, і арганізацыя дзейнасці
аптэчнага пункта. Апошні, дарэчы, значна прыбаўляе клопату — у пераліку каля
300 найменняў лекаў, за месяц рэалізуецца якіх на суму да 2,5 мільёна рублёў, —
затое значна спрашчае жыццё вяскоўцам: не трэба «зрывацца” ў горад, каб набыць
неабходныя пілюлі.

Асобна варта выдзеліць выклікі, якія могуць
напаткаць у любым месцы, пры любым надвор’і і ў любы час сутак. Канечне, зараз
пры экстранным выпадку можна цалкам паспадзявацца на «хуткую”, але, як кажа
Iван Фаміч, усё роўна самому трэба ўпэўніц-ца, што жыццю чалавека не пагражае
небяспека. Па дробязях жа лішні раз сваіх калег стараецца не турбаваць,
імкнецца ва ўсім раза-брацца спачатку сам, і толькі калі ўзнікаюць сумненні або
вострая неабходнасць, то абавязкова звяртаецца за дапамогай у раён: ставіць пад
пагрозу здароўе нельга.

На будучыню прафесіі сельскага фельчара Іван
Фаміч глядзіць з аптымізмам. Не параўнаць, у якіх умовах прыходзілася працаваць
раней: адсутнасць нармальных дарог ды тэлефонаў, магчымасці вызваць падмогу з
райцэнтра і г.д. Зараз усё па-іншаму. Змянілася многае, у тым ліку і метады
дыягностыкі — яны сталі больш хуткімі і дакладнымі, узята на ўзбраенне новая
апаратура. Адно толькі стала горш — вельмі многа рознай дакументацыі, якая
адымае шмат часу. Але патрабаванні ёсць патрабаванні — трэба выконваць.

Iван Фаміч добра ўмее ладзіць са сваімі
пацыентамі. Чалавек уважлівы і памяркоўны, ён карыстаецца за-служанай павагай у
землякоў. А як жа інакш? Сам, прыехаўшы некалі пасля заканчэння Баранавіцкага
медвучылішча маладым юнаком, прырос да асіповіцкай зямлі, да людзей, якія тут
жывуць…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем