Выслухае і дапаможа №105

Жыхарам вёсак, што ўваходзяць у склад Ліпенскага
сельсавета, пашанцавала мець і ўласную аптэку, і выдатнага фармацэўта — з 1977
года па сённяшні дзень аб здароўі ліпеньскіх жыхароў клапоціцца Людміла
Васільеўна Кучаравая. Сама не мясцовая, родам з Касцюковіччыны, жыве ў Вяззі. І
не толькі тутэйшых жыхароў добра ведае, але і іх клопаты-хваробы — нават можа
прасачыць стан здароўя ў дынаміцы за такі вялікі прамежак часу.

Калі хто з пажылых пацыентаў, узяўшы адно
лякарства, забываецца аб іншых, яна абавязкова нагадае, што яшчэ трэба
прыхапіць — ужо вывучыла курсы лячэння, назначаныя прэпараты кожнаму са сваіх
пастаянных наведвальні-каў. Бабулі і дзядулі бясконца ўдзячныя свайму
“лекару”, якому цалкам давяраюць. Урачоў у бальніцы, якая з цягам часу
была пераўтворана ў амбулаторыю, ужо памянялася шмат, і, як зазначае наша
гераіня, з доктарам працаваць ёй значна лягчэй. Але ж не заўсёды шанцуе:
маладыя ўрачы з’язджаюць, а Людміла Васільеўна, “прыкіпеўшы душою” да
свайго рабочага месца, застаецца, каб дапамагаць хворым у цяжкую хвіліну.

— Вельмі люблю людзей, — разважае субяседніца,
разлічыўшы чарговага пакупніка. — І хоць ужо 34 гады стаю за прылаўкам, яны не
сталі раздражняць, надакучваць. Разумею іх боль, ведаю, па што прыйшлі. Хочацца
дапамагчы, аблегчыць пакуты. А многіх трэба проста выслухаць, спакойна,
разважліва, як у царкве, — і ім і без лекаў стане лепш.

У пацвярджэнне падрабязна расказвае
наведвальніку, які звярнуўся па каплі, як трэба адкручваць накрыўку, у які бок
круціць каўпачок і як ажыццяўляць працэс закапвання. Здаецца: папрасі пакупнік
— яна ажыццявіць і саму працэдуру. Потым па тэлефоне метадычна камусьці
тлумачыць, як дзейнічае лякарства і колькі яго прымаць. Падалося, што размаўляе
аптэкарка з малымі і неразумнымі дзецьмі, якіх трэба пашкадаваць, пагладзіць па
галоўцы, праспяваць песеньку, каб боль суняўся. Мабыць, такія
псіхатэрапеўтычныя дзеянні Людміла Васільеўна і выкарыстоўвае. Таму і любяць яе
не толькі ў Ліпені, але і па навакольных вёсках. Нават пісалі ў газету,
дзякуючы за ўвагу і клопаты.

Пры магчымасці, спецыяліст прапаноўвае сваім
наведвальнікам прэпараты-аналагі айчыннай вытворчасці таго ж дзеяння, але больш
танныя, — клапоціцца аб іх сямейным бюджэце.

Акрамя непасрэдных функцый загадчыцы і
фармацэўта, яна яшчэ і санітарка, і апальшчык, і дворнік. Даводзіцца і дровы
рыхтаваць, і рамонт рабіць, і сцежкі да ганка зімой расчышчаць. Добра, што муж
і сыны дапамагаюць. Дарэчы, у яе трое дзяцей, двое з якіх таксама, гледзячы на
маці, звязалі лёс з медыцынай, толькі ўрачуюць не людзей, а нашых чатырохногіх
сяброў. Відаць, прыкладам жанчына служыць для ўсіх: і для сям’і, і для жыхароў
навакольных вёсак. І ўсюды спраўляецца на “выдатна”.

 

Последние новости

Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем