СЛОВАМ здымае боль…

Тое, што Ганна Бярнардаўна пры выбары прафесіі патрапіла ў самую кропку, не сумняваецца ніхто. Сястра міласэрнасці — так і чытаецца ва ўсіх яе дзеяннях і словах. А гэта не прафесія, а душэўны талент.
Папрацавала ў прышчэпачным кабінеце дзіцячай кансультацыі — назначылі старшай медсястрой дзіцячага аддзялення, праявіла свае дзелавыя якасці — узначаліла атрад сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу райпаліклінікі. Ім курыруе ўжо два дзесяцігоддзі, гэта на сёння 115 медсясцёр і 40 санітарак, а зараз яшчэ паступае папаўненне з радоў «чыгуначнікаў». Калектыў немаленькі, але канфліктаў-непаразуменняў удаецца пазбегнуць, дзякуючы дыпламатычнасці Ганны ПЛАСКАНЕНКА.
— Дзяўчаты заўсёды прыслухоўваюцца да майго меркавання, сама таксама паважаю і ўлічваю іх думкі: вучыцца ніколі не позна. Яны ўсе мне як дзеці, — расказвае старшая медсястра, — многіх памятаю маленькімі дзяўчынкамі, што прыводзілі матулі на прышчэпку, таму дрэнна адносіцца не магу: дзяцей трэба любіць і вучыць. Напрыклад, адразу паставіла заслон усемагчымым плёткам, пустым абгаворам: навошта іх слухаць і збіраць — трэба займацца справай. І дакладных ніколі ні на каго не пісала: ва ўсіх недарэчнасцях разбіраемся на месцы і… забываемся пра іх. Старшая медсястра — гэта не пасада, а звычайная работа: не загадваю, а раю, не стаўлю на від, а нагадваю, не раздаю каманды, а прапаноўваю. Трэба любіць людзей — і ўсё будзе добра: і ў рабоце, і ў зносінах.
Ніводнага чалавека, які звярнуўся за парадай або з пытаннем, Ганна Бярнардаўна не адсылае да кагосьці іншага па распаўсюджаным прынцыпе: з хворай галавы — на здаровую. Калі ёсць праблема — яе трэба вырашаць на месцы. Калі чалавеку цяжка — неабходна дапамагчы. Прыходзяць людзі са скаргамі на кагосьці з медыцынскіх работнікаў — і супакойваюцца, калі грунтоўна ўсё растлумачыць, уважліва выслухаць, шчыра паспачуваць. Нездарма адна з пацыентак, што прыйшла з вострым болем, пасля гутаркі са старшай медсястрой, сказала: «Не ведаю, як вам, а мне палягчэла».
Часта людзям не хапае не медыцынскай дапамогі, а зносін, паразумення, элементарнага чалавечага цяпла. А наша гераіня генерыруе яго ў бязмежнай колькасці, шчодра дзелячыся з навакольнымі. Калі б у штат раённай паліклінікі ўвялі стаўку псіхатэрапеўта, Ганна Бярнардаўна падышла б на гэту пасаду беспамылкова.
— З медустановы ўсе павінны вяртацца дамоў са спакойнай душой, — разважае яна. — І паважаю, калі гавораць праўду, без хітрыкаў і інтрыг.
Таму ж вучыць і сваю дачку, якая ў гэтым годзе заканчвае Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
І хоча, каб паліклініка атрымала сучасную апаратуру, усё неабходнае аснашчэнне для таго, каб пацыентам можна было абследавацца і лячыцца ў сваім горадзе — асіпаўчане дастойныя таго. І зноў мае рацыю!

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем