Разгубіцца… Гэта не пра яе! №88

Вераніка Качаева ўжо трэці месяц працуе ў
Градзянскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўчастковым тэрапеўтам. Дзіўна, але
не скардзілася на лёс карэнная бабруйчанка, якая аддала вучобе цэлых сем гадоў,
калі ехала па размеркаванні ў сяло. Бо ведала, што дзе б ні жыла, усюды будзе
патрэбна людзям — здаровым і хворым, радасным і сумным, удзячным і
незадаволеным.

Рабочы калектыў прыняў маладога спецыяліста
цёпла. Нягледзячы на тое, што Вераніка з’яўляецца кіраўніком установы, яна
заўсёды рада пачуць парады ў свой адрас ад калег. Так, напрыклад, нярэдка
падказвае Качаевай памочнік урача, як лепш размаўляць з асобнымі пацыентамі:
ёсць такія, якія вып’юць патрэбнае лякарства толькі па загаду, прычым адданым у
павышаным тоне.

Мясцовая амбулаторыя адказвае за здароўе больш
за тысячу чалавек з Гра-дзянкі, Каменіч, Цэзарава, Яноўкі, Лазовага, Прыцерпы,
Асаўка. На гэтай тэрыторыі хапае дзяцей — адных толькі груднічкоў набярэцца з
дзясятак. Таму дадатковую прафесію педыятра Вераніка асвоіла самастойна:
перачытвала ўніверсітэцкія канспекты, спецыяльную літаратуру, звярталася да
вопытных дзіцячых урачоў…

Качаева прызнаецца, што калі б не запаветная
мара, то засталася б у Гра-дзянцы жыць. Але хоча яна працаваць у «хуткай
дапамозе”. Вабяць Вераніку нестандартныя сітуацыі, дзе патрэбна праявіць
кемлівасць і дзейнічаць хутка. Маральна да такога медыцынскага экстрыму малады
доктар ужо гатовы.

Пра псіхічную ўстойлівасць тэрапеўта сведчыць
хаця б такі выпадак. Сёлета познім вечарам жыхара Градзянкі ўкусіла змяя.
Ратаваць ахвяру прыбегла Качаева: аказала першую дапамогу і выклікала «хуткую”.
Яна ведае, што галоўнае пры такіх здарэннях — імгненна ўзнавіць і прымяніць
атрыманыя падчас навучання веды. Пра разгубленасць тут і гаворкі быць не
можа…

Здзяйсненне мар — справа будучыні, а пакуль
Вераніка аддана працуе на прызначаным лёсам месцы. І самая высокая ўзнагарода
для яе, як і для кожнага ўрача, — усмешка чалавека, якому дапамагла паправіць
здароўе…

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем