Вераніка Качаева ўжо трэці месяц працуе ў Градзянскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўчастковым тэрапеўтам. Дзіўна, але не скардзілася на лёс карэнная бабруйчанка, якая аддала вучобе цэлых сем гадоў, калі ехала па размеркаванні ў сяло. Бо ведала, што дзе б ні жыла, усюды будзе патрэбна людзям — здаровым і хворым, радасным і сумным, удзячным і незадаволеным.
Рабочы калектыў прыняў маладога спецыяліста цёпла. Нягледзячы на тое, што Вераніка з’яўляецца кіраўніком установы, яна заўсёды рада пачуць парады ў свой адрас ад калег. Так, напрыклад, нярэдка падказвае Качаевай памочнік урача, як лепш размаўляць з асобнымі пацыентамі: ёсць такія, якія вып’юць патрэбнае лякарства толькі па загаду, прычым адданым у павышаным тоне.
Мясцовая амбулаторыя адказвае за здароўе больш за тысячу чалавек з Гра-дзянкі, Каменіч, Цэзарава, Яноўкі, Лазовага, Прыцерпы, Асаўка. На гэтай тэрыторыі хапае дзяцей — адных толькі груднічкоў набярэцца з дзясятак. Таму дадатковую прафесію педыятра Вераніка асвоіла самастойна: перачытвала ўніверсітэцкія канспекты, спецыяльную літаратуру, звярталася да вопытных дзіцячых урачоў…
Качаева прызнаецца, што калі б не запаветная мара, то засталася б у Гра-дзянцы жыць. Але хоча яна працаваць у “хуткай дапамозе”. Вабяць Вераніку нестандартныя сітуацыі, дзе патрэбна праявіць кемлівасць і дзейнічаць хутка. Маральна да такога медыцынскага экстрыму малады доктар ужо гатовы.
Пра псіхічную ўстойлівасць тэрапеўта сведчыць хаця б такі выпадак. Сёлета познім вечарам жыхара Градзянкі ўкусіла змяя. Ратаваць ахвяру прыбегла Качаева: аказала першую дапамогу і выклікала “хуткую”. Яна ведае, што галоўнае пры такіх здарэннях — імгненна ўзнавіць і прымяніць атрыманыя падчас навучання веды. Пра разгубленасць тут і гаворкі быць не можа…
Здзяйсненне мар — справа будучыні, а пакуль Вераніка аддана працуе на прызначаным лёсам месцы. І самая высокая ўзнагарода для яе, як і для кожнага ўрача, — усмешка чалавека, якому дапамагла паправіць здароўе…
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах