Нешта горла забалела…

Адчуванні болю ў горле знаёмыя ўсім з
самага ранняга дзяцінства. I звычайна мы прывыклі звязваць гэта з прастудай.
Аднак на самой справе болі ў горле могуць быць праявамі самых разнастайных
захворванняў, пачынаючы ад гузіка, які праглынулі, і заканчваючы захворваннем крыві.

Болі ў горле могуць быць самымі рознымі
— вострымі, рэжучымі, тупымі, ныючымі, пульсуючымі і г.д. Яны могуць быць
пасярэдзіне, справа ці злева, з абодвух бакоў ці па ўсяму горлу. З’яўляюцца пры
глытанні ці перыядычна на працягу дня. Уся гэтая разнастайнасць боляў
тлумачыцца тым, што яны выклікаюцца рознымі захворваннямі. Самім разабрацца ў
тым, што ўсё ж баліць, даволі цяжка. Арыенцірамі для гэтага з’яўляецца месца
болевых адчуванняў у горле, іх характар і акалічнасці з’яўлення.

Калі
болі ў горле суправаджаюцца кашлем, насмаркам і агульным недамаганнем, то,
хутчэй за ўсё, у вас вострае прастуднае захворванне ці грып.

У
гэтым выпадку варта прыняць аспірын ці парацэтамол, піць больш вадкасці —
цёплую мінеральную ваду, чай з мёдам ці малінай. Народная медыцына рэкамендуе
такі сродак: намачыце шарсцяную анучку воцатам, алеем і камфарай, на ноч
прыкладзіце да грудзей. Можна таксама зрабіць ззаду на шыю кампрэс з цёртага
хрэну. Аднак калі праз два дні вам не стане лягчэй, варта звярнуцца да ўрача.

Калі
ў вас пяршыць у горле, боль набывае пастаянны характар і ўзмацняецца пры
глытанні сліны ці вады, то гэта, магчыма, праяўленні вострага фарынгіту —
запалення слізістай глоткі.

Пры
вострым фарынгіце звычайна рэкамендуюцца цёплыя паласканні і шчолачныя
інгаляцыі. З гэтай мэтай прымяняюць цёплы раствор пітной соды і кухоннай солі з
разліку па адной чвэрці чайнай лыжкі на шклянку цёплай вады. У паласканне можна
дадаць 10 кропель ёду. Варта таксама пазбягаць пераахаладжэння, менш гаварыць,
не есці вострых, вельмі гарачых ці халодных страў. Гэтыя меры дапамагаюць
толькі зняць непрыемныя адчуванні, а асноўнае лячэнне павінен прызначыць урач.

Найбольш
частай прычынай боляў у горле з’яўляецца ангіна — запаленне міндалін. Яго
выклікаюць розныя мікробы, галоўным чынам стрэптакокі, якія трапляюць у глотку
часцей за ўсё пры непасрэдным кантакце з хворым на ангіну, пры карыстанні
брудным посудам і нямытымі прадуктамі. Ангіна можа быць і ў выніку абвастрэння
хранічнага танзіліту. Хоць інфекцыя знаходзіцца ў міндалінах, ангіна з’яўляецца
агульным цяжкім захворваннем арганізма з вялікай нагрузкай на сэрца, пячонку і
ныркі і рэзкім зніжэннем імунітэту. Адна з праяў ангіны — павелічэнне і
хваравітасць рэгіянальных лімфавузлоў на шыі пад вуглом ніжняй сківіцы.

Улічваючы,
што ангіна можа быць пра-явай розных захворванняў арганізма, то пры цяжкім
цячэнні ангіны варта абавязкова вы-клікаць урача.

Пры
ангіне рэкамендуецца процізапаленчае лячэнне нестэроіднымі прэпаратамі
(аспірын, анальгін, артафен і інш.) і багатае піццё.

Палёгку
прыносяць цёплыя паласканні з сокам алоэ, рамонкам, эўкаліптам, шалфеем.

Пасля
знікнення боляў у горле і нармалі-зацыі тэмпературы лячэнне варта працягваць
яшчэ два тыдні, бо менавіта такі час працягваецца мінімальны цыкл запаленчага
працэсу.

Не
варта забываць, што ангіна заразная, таму хворага трэба ізаляваць, не пускаць
да яго дзяцей і людзей сталага ўзросту, у яго павінен быць свой посуд, якім на
перыяд хваробы ніхто іншы не павінен карыстацца.

У
якасці прафілактычных мераў пры схільнасці да ангіны рэкамендуецца для
паласканняў прымяняць сок каланхоэ, змяшаны ў роўных прапорцыях з вадой.
Працэдуру праводзяць некалькі разоў на дзень.

Болевыя
адчуванні ў горле пры глытанні, якія з’яўляюцца падчас яды, могуць быць
абумоўлены пашкоджаннем слізістай іншародным целам, калі прасвет глоткі рэзка
скарачацца пры глытанні.

Часцей
гэта рыбныя косці ці вострыя асколкі мясной косткі, якія трапляюць у мяса, калі
яго сякуць.

Iмкненне
адразу пазбавіцца ад болю ў горле, выкліканага выпадковым трапляннем косткі,
штурхае многіх на паспешлівыя і вельмі небяспечныя дзеянні. Напрыклад,
спрабуюць прапіхнуць костку, глытаючы грубую ежу ў выглядзе скарынак хлеба і
г.д. Гэта часам “дапамагае” і прапіхвае костку далей у стрававод, дзе
яна можа ўваткнуцца ў слізістую стрававода, што куды больш небяспечна. Самае
правільнае — гэта звярнуцца да ўрача-оталарынголага, які агледзіць горла і
дастане костку, не пашко-дзіўшы слізістай абалонкі.

Любоў ЁРШ,

урач-оталарынголаг.

Последние новости

Общество

Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»

17 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем