Медсястра-шоу “Лепшы па прафесіі” №44

6 мая некаторыя медсёстры Асіповіччыны пайшлі са
сваіх рабочых месцаў і… не вярнуліся. Куды яны накіраваліся і чым займаліся?
Адказваем: спявалі, танцавалі, гралі на акардэонах, чыталі вершы і г.д. І
называлася ўся гэта медыцынская феерыя — конкурс “Лепшы па прафесіі”.

I ў белых вы халатах,

Што анёлы крылатыя…

Канферэнц-зала раённай паліклінікі з цяжкасцю
ўмясціла ўсіх канкурсантаў, балельшчыкаў і журы. Дарэчы, судзілі сястрычак
намеснікі галоўнага ўрача Аляксандр Дубовік і Аліна Зэйдэль, начальнік аддзела
кадраў Людміла Цхаўрэбава, старшыня прафсаюзнага камітэта Антаніна Кандыба і начальнік
планава-эканамічнага аддзела Анжэла Шамак. А сакратаром і вядучай конкурсу была
галоўная медсястра райбальніцы Святлана Iзотава.

Этапаў было чатыры: “візітка”, тэарэтычная і
практычная часткі і хатняе заданне. Найбольш цяжкім аказаўся тэарэтычны конкурс
эрудзітаў, калі трэба было, як на экзамене, адказваць на пытанні білетаў.
Нягледзячы на тое, што “экзаменатары” былі настроены прыязна, канкурсанткі
вельмі хваляваліся. А вось у час практычнага конкурсу медсёстры адчувалі сябе
больш камфортна, упэўнена распавядаючы і дэманструючы, як яны робяць
унутрывенныя ін’екцыі.

Самым шумным і масавым атрымалася хатняе заданне
пад назвай “Жыццё без шкодных звычак”. Як толькі ні пужалі медсёстры
аўдыторыю… I суд ладзілі над звычкамі, і прыход хвароб прадэманстравалі,
нават смерць з касой у залу прыцягнулі. Карацей, медыцынскі гумар правіў баль,
шкодныя звычкі прадсталі перад публікай і журы ў самым камічным ракурсе.

У выніку чатырохгадзіннага напружанага змагання
месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае заняла лідзіруючая з самага
пачатку медсястра рэанімацыйна-анестэзіялагічнага аддзялення Наталля КузьмIч,
другое — Алена ЖучкевIч з Дараганаўскай участковай бальніцы, трэцяе —    Кацярына Муха з інфекцыйнага аддзялення.

Ганна МАЦКЕВIЧ.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем