Лапіцкі доктар №20

Пра Валянціну Аляксандраўну Таміловіч з
упэўненасцю можна сказаць: яна — прыклад таго, якім павінен быць медыцынскі
работнік. Добрая, уважлівая і спагадлівая, заўсёды ведае, як і чым дапамагчы
сваім пацыентам і калегам па працы.

Медыцыну загадчык Лапіцкай участковай бальніцы
лічыць не прафесіяй, а спосабам і сэнсам жыцця. Яшчэ ў юнацтве цвёрда вырашыла,
што будзе дапамагаць людзям. Пасля заканчэння школы дзяўчына стала перад
выбарам паміж медыцынскай і педагагічнай ВНУ. Выбрала першы варыянт і, як цяпер
прызнаецца, ніколі не пашкадавала аб гэтым.

Дні студэнцтва заўсёды ўспамінаюцца з
прыемнасцю. За 7 гадоў навучання яна перажыла мноства шчаслівых і прыкрых
момантаў. Але чамусьці дрэннае адыходзіць у забыццё, і гэты перыяд для яе
ўяўляецца як найбольш хвалюючы сэрца час. Надзвычай яркі адбітак у памяці
пакінула практыка. “Да начнога дзяжурства мы доўга рыхтаваліся маральна, —
расказвае жанчына. — Боязна неяк было і нязвыкла, калі на цябе ўпершыню
ўскладваецца адказнасць за жывых людзей. Але дзякуючы мудрасці нашых
выкладчыкаў і куратараў, усё абыходзілася найлепшым чынам”.

Пасля сканчэння інстытута, у 1980 годзе,
Валянціна Аляксандраўна па размеркаванні трапіла ў Лапіцкую бальніцу.
Замацаваны за маладым доктарам-тэрапеўтам участак абслугоўвання ўключаў у сябе
паселішчы ў радыусе 25 кіламетраў ад Лапіч, і яго даво-дзілася абыходзіць
пешшу. Ды і насельніцтва таксама было немалое — адных толькі дзяцей у
“гаспадарцы” тэрапеўта налічвалася каля сотні. І ў самой бальніцы хапала
праблемных пытанняў: стацыянар налічваў 35 месцаў, а палаты, дзе размяшчалася
па 6-8 чалавек, былі малыя і няўтульныя.

Але асэнсавала былую нязручнасць яна толькі
цяпер, калі ёсць з чым параўнаць. У 2008 годзе на тэрыторыі бальніцы і
амбулаторыі быў зроблены капітальны рамонт, пасля якога ўмовы працы значна
палепшыліся. Прычым, той рамонт і сёння калектыў успамінае, як сваю агульную
перамогу. Менавіта медыцынскі персанал установы вырашаў пытанні па размя-шчэнні
мэблі, каляровай гаме будынка, дызайнерскіх упрыгожванняў…

Валянціна Аляксандраўна пераканана, што такога
кшталту агульныя справы моцна збліжаюць людзей у эмацыянальным плане. Але і без
гэтага яна задаволена сваёй камандай і сцвярджае, што знаходзіцца ў асяроддзі
добразычлівых супрацоўнікаў, з якімі прыемна ўзяцца за любую справу.

Найбольш засмучае загадчыцу Лапіцкай УБ
адсутнасць маладых кадраў. Папаўненне, безумоўна, прыхо-дзіць, але моладзь
адпрацоў-вае толькі адведзены ўмовамі размеркавання тэрмін. На вялікі жаль,
сённяшнія Гіпакраты не жадаюць жыць у сель-скай мясцовасці. Вось і даво-дзіцца
“старой гвардыі” працаваць, не пакладаючы рук. Тая ж Таміловіч, акрамя немалой
адміністрацыйнай работы, “выцягвае” дзве ўрачэбныя стаўкі, плюс выконвае
абавязкі фельчара — за ёй замацаваны ФАПы ў вёсках Жорнаўка і Пагарэлае…

Разам з лячэбнай работай Валянціна Аляксандраўна
шмат увагі надае прафілактыцы здаровага ладу жыцця, дзеля чаго цесна
супрацоўнічае з мясцовай школай. Доктар добра ведае, што чалавека з маленства
трэба вучыць думаць аб уласным здароўі. І не толькі аб здароўі…

Загадчыцы ўчастковай бальніцы добра бачна, як з
цягам часу людзі становяцца больш жорсткімі ў адносінах да сваіх блізкіх.
Сацыяльныя пацыенты ёсць амаль ва ўсіх медустановах раёна, прычым многіх
прывозяць сюды родныя дзеці. Атрымліваецца, што, калі бацькі становяцца старымі
і нямоглымі, яны робяцца непатрэбныя…

Яна не павінна трымаць у бальніцы сацыяльных
пацыентаў — для іх існуюць дамы-інтэрнаты і дамы сястрынскага догляду, але ўсё
ж не праходзіць міма чужой бяды. Нездарма ж паабяцала сабе калісьці, што
абавязкова бу-дзе дапамагаць кожнаму, каму толькі здолее…

Доктар Таміловіч ужо год як можа ісці на
заслужаны адпачынак. Але на пенсію пакуль не збіраецца, працуе шчыра і аддана.
Ды і выглядае так, нібы ўсё жыцце правяла на замежных курортах. Якая крыніца ў
такой выдатнай формы?

— Проста задаволена сваім жыццём і зараджаюся
пазітыўнай энергіяй ад людзей, з якімі стасуюся. А калі яшчэ чую і сардэчны “дзякуй”,
то разумею, што дзень пражыты недарэмна. Усмешка і добры настрой — найлепшая
антыўзроставая праграма для скуры, — дзеліцца правераным “рэцэптам” Валянціна
Аляксандраўна. Выдатны доктар, абаяльная жанчына і са-праўдны чалавек…

Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем