Лапараскапія: крок наперад

Па статыстыцы,
каля 8-12% дарослых людзей у свеце пакутуюць
жоўцева-каменнай хваробай. Вялікая частка іх патрабуе аператыўнага ўмяшання.

Раней для
правядзення аперацыі па выдаленні жоўцевага пузыра асіпаўчане прымушаны былі
ехаць у клінікі Бабруйска ці Магілёва, а цяпер такая неабходнасць адпадзе.
Днямі на базе нашай раённай бальніцы прайшла першая лапараскапічная
халецыстэктамія — аперацыя па выдаленні жоўцевага пузыра праз невялікую
адтуліну ў вонкавай сценцы брушной поласці. Правёў яе загадчык хірургіч-нага
аддзялення Мікалай Фядотаў. З ім і гутарым.

— Якія
перавагі лапараскапіі перад «адкрытай» аперацыяй?

— У першую
чаргу такое ўмяшанне дастаўляе менш пакут пацыенту — гэта самы ашчадны метад
лячэння захворвання. Ён лёгка перано-сіцца, хворы хутчэй прыходзіць у норму.
Відавочны і эстэтычны эфект — адсутнасць швоў і рубцоў. Для медыцынскай
установы выгода ў тым, што на бальнічным ложку прааперыраваны знахо-дзіцца 4-5
дзён замест двух тыдняў, патрэбных на звычайнае пасляаперацыйнае лячэнне.
Эканамічнае значэнне падобныя аперацыі таксама маюць — лісток недзеяздольнасці
аплачваецца за карацейшы тэрмін, менш выдаткоўваецца сродкаў, лекаў.

— Новы від
аперацый — справа адказная. Гэтаму папярэднічала пэўная падрыхтоўка?

— Так, мы
вучыліся ад абласных калег, праходзілі стажыроўку. У час аперацыі мне
асісціраваў Ігар Міхалькевіч, а ў аперацыйнай знаходзіўся магілёўскі хірург
Сяргей Кавалёў, які кансультаваў нас.

— Хто
адважыўся першым атрымаць такі важны від медыцынскай дапамогі?


Сямідзесяцігадовая  асіпаўчанка. Зараз
пацыентка адчувае сябе добра, эфектам задаволена.

— Падобныя
аперацыі плануюцца і ў далейшым?

— Так.
Халецыстэктамію ўжо, можна лічыць, асвоілі, будзем практыкаваць яе правядзенне
па меры неабходнасці. Наперадзе — лапара-скапічнае выдаленне апендыкса, вялікі
спектр гінекалагічных аперацый. Аперыраваць будуць і мае калегі — Ігар
Міхалькевіч і Валерый Асадчы. 

Лапараскапія —
гэта вялікі крок медыцынскай установы наперад. А за першым, спа-дзяюся, будуць
і іншыя.

Іна Заскевіч.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем