Калі праца — У РАДАСЦЬ

Паліклініка і «хуткая дапамога”, дзіцячая кансультацыя і траўмапункт, аптэка і шмат іншых медыцынскіх устаноў — гэта ўсё вясковы ФАП. А дапамогу жыхарам 8 бліжэйшых вёсак, размешчаных на тэрыторыі Вяззеўскага сельсавета, аказваюць усяго 3 медыкі. У сярэднім за дзень прымаюць каля паўтара дзясятка чалавек, хаця здараецца «напружанка», калі за медыцынскай дапамогай звяртаецца да 40 пацыентаў.

Два дзясяткі гадоў загадчыкам пункта працуе Таццяна ВАШКЕВIЧ. Калі прыехала, то баялася, што не запомніць усіх 1.300 жыхароў, але ў працэсе работы не заўважыла, як асвоілася. І людзі спадабаліся. На працягу сваёй працоўнай біяграфіі фельчару давялося працаваць на трох ФАПах, але такой прыязнасці з боку мясцовага насельніцтва, як у Вяззі, не сустракала нідзе.

— З першых дзён адчула, што гэта — маё месца работы, — дзеліцца Таццяна. — Таму ўвесь час працую тут з радасцю.

Цалкам згодна з ёю і медсястра Марына ЕПIМАШКА:

— Хоць сама жыву ў райцэнтры, але ў Вяззі працаваць хацелася б і да пенсіі: спадабалася і вёска, і яе жыхары.

Дарэчы, гарадскую прапіску свайго медыка пацыенты выкарыстоўваюць на ўласную карысць: калі няма якога лякарства ў мясцовым «аптэчным кутку”, ведаюць, што Марына Валер’еўна даставіць з цэнтральнай аптэкі.

На працягу размовы некалькі бацькоў наведалі медыцынскую ўстанову: хто картку прынясе, хто ўдакладніць працэдуру афармлення малога ў садок. Дзяцей на ўчастку 199, і першая дарадца іх бацькоў — Таццяна Аляксандраўна. На асаблівым кантролі мнагадзетныя сем’і. На жаль, адна і неблаганадзейная ёсць: да яе за-вітваюць часцей іншых, і ветраная матуля слухаецца сваіх «дактароў”, ведае, што дрэннага не параяць. Радуе тое, што хутка ў «дзіцячым палку” прыбавіцца: 7 цяжарных маладзіц ужо чакаюць свайго часу.

Хваробы, як вядома, не ведаюць урочнага часу, могуць напаткаць і вечарам ці ноччу. Каб дабірацца з цэнтральнай сядзібы да навакольных вёсак, Таццяна выкарыстоўвае ўласны «аўтапарк»: веласіпед і скутар. I, як доблесны Айбаліт, спяшаецца на дапамогу хворым і нямоглым, разумеючы, што часам дарагая кожная хвіліна.

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем