Калі праца — У РАДАСЦЬ

Паліклініка і “хуткая дапамога”, дзіцячая кансультацыя і траўмапункт, аптэка і шмат іншых медыцынскіх устаноў — гэта ўсё вясковы ФАП. А дапамогу жыхарам 8 бліжэйшых вёсак, размешчаных на тэрыторыі Вяззеўскага сельсавета, аказваюць усяго 3 медыкі. У сярэднім за дзень прымаюць каля паўтара дзясятка чалавек, хаця здараецца “напружанка”, калі за медыцынскай дапамогай звяртаецца да 40 пацыентаў.

Два дзясяткі гадоў загадчыкам пункта працуе Таццяна ВАШКЕВIЧ. Калі прыехала, то баялася, што не запомніць усіх 1.300 жыхароў, але ў працэсе работы не заўважыла, як асвоілася. І людзі спадабаліся. На працягу сваёй працоўнай біяграфіі фельчару давялося працаваць на трох ФАПах, але такой прыязнасці з боку мясцовага насельніцтва, як у Вяззі, не сустракала нідзе.

— З першых дзён адчула, што гэта — маё месца работы, — дзеліцца Таццяна. — Таму ўвесь час працую тут з радасцю.

Цалкам згодна з ёю і медсястра Марына ЕПIМАШКА:

— Хоць сама жыву ў райцэнтры, але ў Вяззі працаваць хацелася б і да пенсіі: спадабалася і вёска, і яе жыхары.

Дарэчы, гарадскую прапіску свайго медыка пацыенты выкарыстоўваюць на ўласную карысць: калі няма якога лякарства ў мясцовым “аптэчным кутку”, ведаюць, што Марына Валер’еўна даставіць з цэнтральнай аптэкі.

На працягу размовы некалькі бацькоў наведалі медыцынскую ўстанову: хто картку прынясе, хто ўдакладніць працэдуру афармлення малога ў садок. Дзяцей на ўчастку 199, і першая дарадца іх бацькоў — Таццяна Аляксандраўна. На асаблівым кантролі мнагадзетныя сем’і. На жаль, адна і неблаганадзейная ёсць: да яе за-вітваюць часцей іншых, і ветраная матуля слухаецца сваіх “дактароў”, ведае, што дрэннага не параяць. Радуе тое, што хутка ў “дзіцячым палку” прыбавіцца: 7 цяжарных маладзіц ужо чакаюць свайго часу.

Хваробы, як вядома, не ведаюць урочнага часу, могуць напаткаць і вечарам ці ноччу. Каб дабірацца з цэнтральнай сядзібы да навакольных вёсак, Таццяна выкарыстоўвае ўласны “аўтапарк”: веласіпед і скутар. I, як доблесны Айбаліт, спяшаецца на дапамогу хворым і нямоглым, разумеючы, што часам дарагая кожная хвіліна.

Последние новости

Год благоустройства

Скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

В преддверии Дня металлурга корреспондент АК побывала в цехе алюминиевого литья Осиповичского завода автомобильных агрегатов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

20 июля – День металлурга

20 июля 2025
Читать новость
Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем