Гаворыць бактэрыям — не!

З чым у радавых абывацеляў асацыіруецца слова
“бактэрыёлаг”? Адны скажуць, што гэта прафесія такая. “Прабіркі, баначкі,
мікробы, аналізы”, — скажуць другія. І — усё, больш пра яе звычайнаму чалавеку
мала што вядома. З дапамогай Марыны Жураўскай, фельчара-бактэрыёлага ўстановы
аховы здароўя “Асіповіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, паспрабуем
даведацца, як яна прыйшла ў гэтую экзатычную прафесію і чым напоўнены рабочы
дзень чалавека, які даследуе мікробы.

Каб набрацца вопыту, трэба вучыцца

Гады вучобы ў СШ № 3 праляцелі імгненна менавіта
таму, што Марыне падабаліся многія школьныя прадметы. Пасля атрымання атэстата
аб сярэдняй адукацыі вырашыла паступаць у адну з вышэйшых навучальных устаноў
Мінска, але не прайшла па конкурсе. І каб не губляць, як кажуць у такіх
выпадках, год, падала дакументы ў Бабруйскае медыцынскае вучы-лішча — балазе,
урокі біялогіі і хіміі падабаліся. Экзамены здала паспяхова і апынулася ў ліку
навучэнцаў, а праз пэўны тэрмін трымала ў руках дыплом фельчара-лабаранта.

Размеркавалася ў родны горад у раённую бальніцу.
Працавала па абранай спецыяльнасці на працягу 10 гадоў, пасля чаго месцам
работы абрала бактэрыялагічную лабараторыю райЦГЭ. І ніколькі аб гэтым не
шкадуе.

“Спачатку было цяжкавата, — прызнаецца яна. —
Але на дапамогу прыходзілі калегі. Вялікая ўдзячнасць майму настаўніку,
урачу-бактэрыёлагу Аксане Аляксееўне Шакун, якая зараз знаходзіцца на
заслужаным адпачынку. Яна падказвала, вучыла, дапамагала. Разам з ёй было лёгка
працаваць, набірацца вопыту”.

Па словах галоўнага ўрача ўстановы Кацярыны
Мукалавай, спецыяліст свае прафесійныя абавязкі выконвае на належным узроўні.
Больш таго, у патрэбны момант, калі лабараторыя засталася без доктара, Марына
Лявонаўна працавала і за сябе, і за яго. Прычым вытрымала нават акрэдытацыю,
якую лабараторыя тады праходзіла. Не так даўно прыйшла на працу новы
ўрач-бактэрыёлаг Наталля Рубанік. Яна хоць і мае значны стаж работы на пасадзе
доктара, але з працай мікрабіёлага знаёма, як кажуць, тэарэтычна. І тут ужо
Жураўская спяшалася ёй на дапамогу. Так, разам, камандай у пяць чалавек, і
даследуюць марфалогію мікраарганізмаў, каб зрабіць заключэнне, ад якога
залежыць далейшае лячэнне пацыента.

Распазнаць    
мікроб — вялікая радасць

Працоўны дзень фельчара-бактэрыёлага пачынаецца
з прыходу ў самую звычайную лабараторыю, куды пацярпелыя нясуць свае аналізы,
сабраныя ў стэ-рыльныя баначкі, флакончыкі, прабірачкі. Іменна ў стэрыльныя —
каб пабочная мікрафлора не сапсавала карціну даследавання.

Кожная проба рэгіструецца ў журнале.
Прысвойваюць нумар, сартуюць па відах. Далей наступае самы адказны момант —
матэрыял у спецыяльным посудзе сеецца на пажыўное асяроддзе. Для асобнай групы
мікраарганізмаў яно рознае. Пасля пасеву посуд ставіцца ў тэрмастат на
вызначаную тэмпературу і вытрымліваецца некалькі сутак. Затым невялікая
колькасць матэрыялу наносіцца на шкельца з фізіялагічным  растворам і разглядаецца пад мікраскопам.
Вось ён, самы цікавы момант, што ж там вырасла? Адказ на гэта пытанне і
вызначае далейшы ход работы. Для мікраарганізмаў падбіраюцца біяхімічныя тэсты,
перасейваюцца яшчэ некалькі разоў, што займае дадаткова некалькі сутак.

Нарэшце, бактэрыёлаг падводзіць вынік
даследавання, у якім указваецца від выдзеленага ўзбуджальніка ў выпадку
інфекцыйнага захворвання, пералічваюцца антыбіётыкі, да якіх гэты ўзбуджальнік
адчувальны. Іншы раз цяжка бывае злавіць мікроба, а некаторыя з іх распазнаюцца
адразу. І калі гэта адбываецца, то задавальненне ад праведзенай работы
атрымліваюць абодва: і пацыент, які даведаўся, нарэшце, якога мікроба “прыгрэў”
у сябе ў арганізме, і спецыяліст, які праводзіў цэлае лабараторнае
расследаванне.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Осиповичский зональный узел электрической связи Могилёвского филиала РУП “Белтелеком” активно осуществляет работу по проведению оптоволокна

7 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Программа мероприятий в г. Осиповичи, посвящённых 80-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне, 9 мая 2025г.

7 мая 2025
Читать новость
Общество

В преддверии великого праздника – Дня Победы – прокурор Осиповичского района Денис Иваньков совместно с сотрудниками Осиповичского районного Следственного комитета и учащимися гимназии г. Осиповичи посетили мемориальный комплекс “Брицаловичи”

7 мая 2025
Читать новость
Общество

Команда Осиповичского лесхоза среди лучших

7 мая 2025
Читать новость
Власть

О “не формальной” памяти, войне за умы и сердца и молниеносном ответе агрессору. Откровенная речь Лукашенко в канун 80-летия Победы

7 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вручил вымпелы “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” шести городам Беларуси

7 мая 2025
Читать новость