Чытач уздымае праблему Вярніце нам доктара ;51

Напрыканцы мінулага года беларусы з увагай
слухалі прэс-канферэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.
Прагучала там многа новага і цікавага. Кіраўнік дзяржавы, які вельмі клапоціцца
аб людзях, гаварыў, што наведаў многія аграгарадкі і застаўся задаволены
ўзроўнем сацыяльнага абслугоўвання вяскоўцаў. Усюды ёсць магазіны, ФАПы і іншыя
ўстановы сацыяльнага прызначэння. На сельскія медустановы Аляксандр Рыгоравіч
звярнуў асаблівую ўвагу: зараз іх аснашчаюць сучасным абсталяваннем, каб
вяскоўцу не даводзілася лішні раз ездзіць у горад.

Але вось эмацыянальны ліст з Ліпеня. «З
году ў год Ліпенскі сельсавет жыве без урача, — напісаў у газету Уладзімір
Рачкоўскі, — прышлюць маладога доктара, ён папрацуе некалькі месяцаў, а затым
яго забіраюць у горад, бліжэй да цывілізацыі… Некалі ў Ліпені працавалі два
дыпламаваныя ўрачы. Зараз нам паклалі бардзюры, усюды пры-клеілі паперкі пра
сацыяльныя стандарты, але ўрача мы не бачым. У мясцовай амбулаторыі ёсць розныя
прыборы, лабараторыя. Усё для лячэння, толькі няма… урача. Дык забярыце ўсе
гэтыя бардзюры назад, а дайце нам тое, што павінна быць па штатнаму
раскладу!»

Тлумачыць пытанне, узнятае вяскоўцам, старшыня
Ліпенскага сельвыканкама Надзея Цяхнюк: «Праблема, пра якую піша Уладзімір
Пятровіч, сапраўды існуе нягледзячы на тое, што ў сельсавеце працуюць два
высокакваліфікаваныя фельчары. Я неаднаразова сама звярталася да раённага
кіраўніцтва медыцынскай установай з просьбай вярнуць у амбулаторыю доктара.
Галоўны ўрач дасканала ведае наш сельсавет, ён ніколі не адмаўляе, толькі
просіць крышачку пачакаць…»

А вось што паабяцаў «раёнцы» сам Яўген
Цхаўрэбаў, галоўны ўрач УЗ «Асіповіцкая ЦРБ»: «Так сталася, што
апошнім часам два разы давялося забіраць з Ліпенскай амбулаторыі ўрачоў, у чым
сапраўды была вялікая патрэба. Але абяцаю, што літаральна з пачатку ліпеня да
вяскоўцаў вернецца іх доктар — Вікторыя Станіславаўна Кусава, і, спадзяюся,
гэта людская праблема будзе цалкам знята».

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем