Тое, што нялёгка даглядаць старога нямоглага чалавека, які пазбаўлены магчымасці рухацца, не заўсёды можа адэкватна рэагаваць на рэальнасць, ведаюць многія. А калі 25 такіх людзей сабраны пад адным дахам? І ці толькі догляд патрэбен былым жвавым, нераўнадушным асобам, многія з якіх займалі па-сапраўднаму актыўную жыццёвую пазіцыю?
Працаўніцы Татаркаўскай бальніцы сястрынскага догляду ведаюць аб кожным са сваіх “пастаяльцаў” усё: адкуль тыя родам, іх працоўныя вехі і дасягненні, пра сем’і і родных, былыя захапленні і цяперашнія асаблівасці, дыягназы і індывідуальную рэакцыю на лекі. Яны цярпліва пераносяць капрызы і перыяды абвастрэнняў, угаворваюць паесці, спакойна прыняць медыцынскія і гігіенічныя працэдуры і г.д.
Штогод тут праводзіцца паглыблены медыцынскі агляд вузкімі спецыялістамі-дактарамі. Двойчы на ты-дзень наведваецца тэрапеўт Святлана Іванаўна Косціна, якая робіць неабходныя назначэнні. А вось пастаянны штодзённы карпатлівы до-гляд за хворымі людзьмі, якім патрэбны нагляд 24 гадзіны ў суткі, ажыццяўляюць 5 медсясцёр і 10 санітарак, якіх разам з загадчыкам гаспадаркі і двума кухарамі можна смела назваць сёстрамі міласэрнасці ў першапачатковым сэнсе гэтага слова.
Кантынгент бальніцы вельмі складаны, вялікая частка хворых пасля інсульту, маюць многа розных ускладненняў, абмежаваныя ў рухах. На карыдорах не ўбачыш разгульваючых выздараўліваючых, не пачуеш вясёлага смеху: людзі прыкаваныя да ложкаў, даводзіцца рознымі метадамі адрываць іх ад пасцелі, каб крыху распрацоўваць мышцы. І, заходзячы ў палату, адразу звяртаеш увагу на тое, што кожны хворы размяшчаецца ў ложку па “індывідуальнай праграме” — як найзручней для скручанага хваробай цела. Хтосьці — тварам да акна, а камусьці — нібы дзьме, і яго разварочваюць; адны паўляжаць, а другіх на нейкі час пасадзілі, каб затым прыпадняць, перавярнуць, выбраць больш зручнае становішча.
І гэтак — бясконца, каб хоць якія рухі прысутнічалі, не было пролежняў. Дзень расцягваецца да бясконцага паўтарэння адных і тых жа маніпуляцый. Адно штогадовае флюараграфічнае абследаванне чаго каштуе, калі для яго правядзення трэба пацыента падняць і надаць яму вертыкальнае становішча, дапамагчы зафіксаваць дыханне…
Сярод хворых 10 адзінокіх і 15 адзінокапражываючых чалавек. Да апошніх калі-нікалі наведваюцца родныя, каб пагутарыць, “адзначыцца” ў ведамасці свайго сумлення і потым пакінуць з людзьмі, якія воляй лёсу сталі самымі блізкімі і роднымі. Бадай, як да ўласнай дачкі адносяцца бабулі і дзядулі да старэйшай медсястры Вольгі Дзмітрыеўны Гоцінай. І яна не асуджае сваякоў безабаронных старых, лічыць, што па-рознаму збягаюцца абставіны, не заўсёды адназначна можна меркаваць аб людскіх учынках. Ды і наогул, дзеля справядлівасці, не ўсякая сям’я можа наладзіць такі догляд за нямоглым інвалідам, як Татаркаўская “служба міласэрнасці”.
У бальніцы лечацца і падтрымліваюць жыццёвыя сілы людзі рознага ўзросту. Старэйшы жыхар — 1919 года нараджэння. Ёсць і 35-гадовая жанчына, якая не можа самастойна жыць па стане здароўя. Але ня-гледзячы ні на што людзі павінны жыць годна да апошніх сваіх дзён — гэтым прынцыпам кіруюцца ў бальніцы. Таму не толькі наладжваюць догляд, але і нейкім чынам арганізоўваюць вольны час, хоць гэтае слова, можа, і не зусім дапасуецца да стану людзей.
— Яны становяцца бездапаможнымі, як дзеці, — разважае Вольга Дзмітрыеўна, — і мы з такім жа цярпеннем і вытрымкай стараемся з імі абыходзіцца. А яшчэ чымсьці заняць-зацікавіць, каб не аслабела цяга да жыцця. Хочацца Веры Пятроўне ў канцы лістапада абмеркаваць пасадку агарода — калі ласка. А з Раісай Паўлаўнай паўспамінаем пра пасляваенныя гады…
Акрамя магчымасці паглядзець тэлевізар ды паслухаць радыё тут арганізоўваюцца самадзейныя канцэрты: адчыняюць дзверы ва ўсе палаты і, хто можа, спяваюць песні. Астатнія слухаюць, асэнсоў-ваючы пачутае, даюць заяўкі на любімыя нумары. Вельмі ўдзячныя мясцовыя “жыхары” ансамблю “Сяброўкі” з чыгуначнага клуба, якія наведваюць іх, разганяючы сум сваімі спевамі.
Айцец Уладзімір клапоціцца аб душэўным стане хворых. І ён не проста наносіць візіты, але і спавядае, кагосьці нават і ахрысціў.
Віншуюць медыкі сваіх пацыентаў з хрысціянскімі і свецкімі святамі, днямі нараджэння.
Вялікая ўвага надаецца захаванню санітарна-эпідэмічнага рэжыму. Хоць, чэсна кажучы, вельмі цяжка абыходзіцца без памперсаў, якіх на бальніцу проста не выдзяляецца, а сваякі, калі і прывязуць 3-5 штук, то гэта — кропля ў моры па-трэб. Але медыкі неяк вы-кручваюцца, у палатах чыста, як у звычайнай бальніцы. Існуе тут нават свая сігналізацыя. Калі камусьці становіцца дрэнна, знямоглая рука самога хворага ці яго суседа дацягваецца лыжкай да шклянкі: гучыць сігнал SOS, зразумелы ўсім. І заўсёды своечасова спяшаюцца на дапамогу ўсе: медсёстры, санітаркі і кухары. Бо боль тут і гора — агульныя…
— Я зусім не гаварыла, — дзеліцца адна з бабулек, — прывезлі мяне сюды паралізаваную, а цяпер, бачыце, і мова вярнулася, і ўстаю крыху, рукамі варушу. Дзякуй Богу і нашым сястрычкам…
— Тут нам вельмі добра. Ведаеце, аб чым мару? — падхоплівае размову другая жанчына. — Хачу ў Татарцы і памерці.
І гэтыя нязвыклыя словы гучаць тут як найлепшае пацвярджэнне якасці абслугоўвання.
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября
10 сентября 2025
Общество
Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака
10 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2
9 сентября 2025
Власть
“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре