БЕЛЫЯ ХАЛАЦІКІ

У Лапіцкай участковай бальніцы цёпла і ўтульна, а прыемны настрой тут стварае не толькі нядаўні рамонт, але і ветлівы персанал. Маладыя медыкі Вольга Храмава
і Вікторыя Пацкевіч — тэрапеўт і
фельчар — прыступілі да рабо
ты некалькі месяцаў таму, але ўжо адчуваюць сябе паўнацэннымі спецыялістамі.

Раней Вольга жыла на Магілёўшчыне ў Краснаполлі. Пасля сканчэння ВНУ хацела, каб размеркавалі бліжэй да сталіцы, дзе працуе муж. Лапічы ў той момант паказаліся выпускніцы як нельга дарэчы. Прыехала знаёміцца з мясцовасцюувогуле засталася задаволена: чамусьці ўяўляла сабе непрыкметную вёску з шэрым бальнічным будынкам, а насамрэч чакалі жывапісныя краявіды і сучасная медустанова. Ды і жыць настройвалася ў прыватным сектары, нават паабяцала трохгадовай дачцы Сонечцы ката завесці, а новага доктара з  сям’ёй пасялілі ў кватэры. Але жывёліну ўсё роўна ўзялі — абяцанне
стрымалі…

Першы дзень працы помніць як сёння. Было страшна, што на прыём да тэрапеўта ў Лапічах прыходзяць і дзеці, таму перачытала не адну кнігу па педыятрыі. Але не такі страшны чорт, як яго малююць. Можа, памагло і тое, што ў самой расце дзяўчынка, і Вольга ўжо даўно патэнцыяльны педыятр. Карацей, усё атрымалася. Храмава ўжо ведае амаль усіх лапіцкіх дзяцей пайменна, а пра тых, якія часта хварэюць, і ўвогуле можа шмат чаго расказаць. Дарэчы, і малыя не баяцца белых халатаўу кабінеце такіх пацыентаў заўсёды прымаюць з усмешкай, а для самых капрызных нават цацкі прыхаваны.

Пра дарослых
тэрапеўт гаворыць, што тут у асноўным сумл
енна адносяцца да работы: ад бальнічных аднекваюцца, а калі і пайшлі на даведку, праз дзень-два рвуцца на
працу.

З напарніцай Вікторыяй да работы прыступілі ў адзін дзень. Медыкі дапаўняюць адзін аднаго найлепшым чынам: фельчар можа сарыентаваць калегу на мясцовасці, бо раней жыла ў Цэлі і добра ведае раён. А падчас кансультацыі пацыентаў, калі назірае за работай тэрапеўта, і сама назапашвае новыя веды. Пацкевіч лічыць, што менавіта для яе самым цяжкім было прызвычаіцца да вялікага наплыву людзей:

У першыя дні ад такой колькасці скарг на здароўе было цяжка, бо сама па сабе не люблю шмат гаварыць, а тут патрэбна і ўвага, і сканцэнтраванасць, і
дыялог. Але ж медыцына — гэта

не толькі мастацтва лячыць, але і стасавацца. Часам слова дапамагае не горш за лекі, асабліва пажылым. Радуе, што і старэйшыя калегі і добразычліва прынялі ў калектыў, і імкнуцца перадаць вопыт па-максімуму.

Словам, старт маладых спецыялістаў быў паспяховым: на новым месцы прыжыліся, з абавязкамі спраўляюцца, пацыенты, здаецца, цэняць якасць абслугоўвання тутэйшага медперсаналу. Аб чым сведчаць і пастаянныякліентыз раёналюдзі, якія падчас хваробы просяць сваіх дактароў накіраваць іх менавіта ў лапіцкую бальніцу.

Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Актуальнае

К сведению пассажиров: изменения в схеме движения автобусов в Осиповичах

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Пятый тур чемпионата Беларуси по футболу принес осиповчанам долгожданную первую победу в сезоне!

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Акцию “Беларусь синеокая” провели на Осиповичском водохранилище

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Продукция осиповичского филиала ОАО “Бабушкина крынка” получила заслуженные награды

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Прямые и горячая линии в Осиповичах с 3 по 8 мая

3 мая 2025
Читать новость
Общество

К сведению пассажиров!

2 мая 2025
Читать новость