Сёння пачалі працаваць выбарчыя ўчасткі Асіповіччыны

Сёння пачалі працаваць выбарчыя ўчасткі Асіповіччыны

Усе яны падрыхтаваны да сустрэчы з выбаршчыкамі.

Дрычынскі сельсавет — адзін з самых аддаленых ад райцэнтра, што аднак не перашкаджае арганізацыі электаральнай кампаніі. Гэта пацвярджае і старшыня сельсавета Мікалай Яромаў:

— На тэрыторыі сельсавета сёлета працуе толькі адзін участак для галасавання на выбарах № 35.

Да адзінага дня галасавання застаецца некалькі дзён. Але ўжо ідзе напружаная работа камісіі ў складзе дзевяці чалавек. У яе звяртаюцца мясцовыя жыхары, каб удакладніць, ці ўнесена прозвішча таго ці іншага выбаршчыка ў спісы, або пазнаёміцца з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты. На ўчастку аформлены стэнды з усёй неабходнай інфармацыяй, абсталявана відэаназіранне, ручныя сродкі трывожнай сігналізацыі, тэлефон. Тут дзяжурыць супрацоўнік праваахоўных органаў. Падрыхтаваны празрыстыя урны для бюлетэняў. Задзейнічаны дзяжурны аўтатранспарт. Электрыкі праверылі асвятленне населеных пунктаў, каб землякам было камфортна дабірацца да ўчастка для галасавання.

У Дрычыне свой голас у падтрымку тых ці іншых кандыдатаў аддадуць жыхары дзесяці населеных пунктаў нашага адміністрацыйнага ўчастка. Большасць з іх будзе дабірацца сюды сваім ходам або на грамадскім транспарце, а тых, для каго гэта праблематычна з-за ўзросту або стану здароўя, члены камісіі наведаюць па месцы жыхарства. Праблем з гэтым ніколі не ўзнікала.

Дарэчы, мы задзейнічалі ўсе сродкі інфармавання. У грамадскіх месцах размешчаны лістоўкі з прадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, а работнікі амбулаторыі, магазіна, пошты ўсім сваім наведвальнікам таксама нагадваюць аб маючых адбыцца выбарах, каб ніхто з землякоў не застаўся па-за ўвагай.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость