Сёння на Маладзёжным участку для галасавання № 8 абстаноўка асабліва ўрачыстая.
Выбаршчыкі ідуць сюды актыўна ўжо з 8 гадзін. Вось і муж і жонка Сяргей Пашковіч і Любоў Бойка вырашылі не адкладваць важную справу: як толькі Сяргей вярнуўся з начной змены, а працуе ён грузчыкам-выгрузчыкам на дахавым заводзе “ТэхнаНІКОЛЬ”, адразу і накіраваліся на выбары.
Сам з Віцебскай вобласці, — расказвае Сяргей Аляксандравіч, але лёс прывёў у Асіповічы, і ніколькі аб гэтым не шкадую. Горад прывабны. Нават за апошнія гады значна папрыгажэў, ідзе пастаяннае яго развіццё. Сёння прыйшлі на ўчастак, каб выбраць людзей, якія будуць прадстаўляць нашы інтарэсы на розных узроўнях. Думаю, новы дэпутацкі корпус зможа дапамагчы ўсім нам рабіць наш горад, Прыдняпроўскі край і краіну ў цэлым яшчэ лепшымі. Будзем старацца ўсе разам!