Працягваецца датэрміновае галасаванне на аўтазавадскім участку №7

У ліку тых, хто сёння зрабіў свой выбар — сямейная пара Ігара і Святланы Варанчуковых.
Вырашылі прагаласаваць датэрмінова, бо 25 лютага наведаць участак не будзе магчымасці, — дзеліцца Святлана Фёдараўна. — А так мы будзем спакойныя, што выканалі свой грамадзянскі абавязак.