Электаральны дэбют

Электаральны дэбют

Чалавек сутыкаецца з выбарам кожны дзень. Аднак выбар, які робіш адначасова з усёй Радзімай, напэўна, самы хвалюючы і адказны, асабліва калі гэта адбываецца ўпершыню. Напярэдадні адзінага дня галасавання ў горадзе і раёне дасягнулі паўналецця 576 юнакоў і дзяўчат. Сярод іх навучэнец трэцяга курса Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа Максім Александровіч, які і адказаў на пытанні карэспандэнта раёнкі.

— З працэдурай галасавання і асаблівасцямі гэтай электаральнай кампаніі знаёмы добра?

— Разабрацца было неабходна. Справа ў тым, што я раней ніколі не быў на выбарчых участках. А назіраць за электаральнымі працэсамі па тэлебачанні ці чытаць аб іх у СМІ — зусім не тое. Так што пагутарыў з бацькамі на гэтую тэму. А яшчэ ў каледжы актывісты райарганізацыі БРСМ правялі свайго роду вучобу маладых выбаршчыкаў: расказалі пра выбарчае права, пазнаёмілі з паўнамоцтвамі дэпутатаў, растлумачылі Закон краіны аб масавых мерапрыемставах, далі шэраг парад з асабістага вопыту. Так што засталося вызначыцца толькі з апошнім пытаннем: калі ісці на галасаванне. Схіляюся да таго, каб зрабіць гэта датэрмінова.

— Відавочна, за каго будзеце аддаваць свой голас, ужо вызначыліся. А па якіх крытэрыях ацэньвалі кандыдатаў у дэпутаты?

— Яны ўсе нашмат старэйшыя, паважаныя людзі, і параўноўваць іх, маючы невялікі жыццёвы вопыт, было няпроста. Але ж успрымаю гэтую частку выбараў як карысны практыкум удзелу ў грамадскай дзейнасці і пашырэнне кругагляду. Таму ўважліва вывучаў усю даступную інфармацыю пра кожнага кандыдата, што балатуюцца на ўчастку, дзе я зарэгістраваны. Крыніц для яе атрымання, лічу, дастаткова: лістоўкі, паведамленні ў друкаваных і электронных СМІ, сустрэчы з выбаршчыкамі… Шмат дало і знаёмства з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер лепш разумею, якія праблемы рэгіёна сёння найбольш важныя, і таксама арыентуюся ў планах будучых народных выбраннікаў па іх вырашэнні.

Да таго ж, на мой погляд, мае значэнне і род дзейнасці кандыдата ў дэпутаты, бо ад гэтага таксама залежыць, ці кампетэнтны ён у справах, якія абяцае выканаць на выбарчай пасадзе.

— Наколькі важна для вас прыняць удзел у выбарах органаў заканадаўчай і прадстаўнічай улады?

— Вельмі адказны для мяне дзень, які абавязкова запомніцца. Зараз я ўпершыню скарыстаюся правам галасаваць, і гэта хвалюючы момант. Мы, моладзь, павінны быць адзінымі і падтрымліваць тое, чаго дасягнулі нашы продкі. За намі — будучыня краіны, якую мы будзем будаваць у міры і згодзе.

* * *

Традыцыйна грамадзянам, якія ўпершыню ў якасці выбаршчыкаў удзельнічаюць у электаральнай кампаніі, уручаюцца падарункі. Сёлета гэта памятнае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у цвёрдай вокладцы.

Последние новости

Общество

От бережливости к качеству. На ОАО «ОЗАА» стартует курс реорганизации, который предполагает внедрение принципов бережливого производства

28 сентября 2025
Читать новость
Общество

Друзья, коллеги, мастера своего дела: у Василия Пинчука и Федора Евдокимовича на двоих стаж работы на ОЗАА почти 90 лет

28 сентября 2025
Читать новость
Общество

Коратка аб розным

27 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 сентября для всех знаков зодиака

27 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Ворота в Африку». Раскрываем причины важной встречи Лукашенко в Москве, значение которой могли недооценить

26 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, как БелАЭС повлияла на развитие страны, хотя поначалу опасались избытка электроэнергии

26 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем