Азбука грамадзяніна

Азбука грамадзяніна

У рамках праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Азбука грамадзяніна. Версія 4.0” намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Пахоменка і першы сакратар райарганізацыі ГА “БРСМ” Юліяна Вараўко сустрэліся з працоўнай моладдзю і навучэнцамі мясцовага каледжа.

Выбарныя працэсы маюць вялікае значэнне ў жыцці любога грамадства. Для моладзі галасаванне — гэта не толькі магчымасць выказаць сваё меркаванне, але і адказнасць за фарміраванне грамадства, у якім хацелася б жыць. Праект БРСМ “Азбука грамадзяніна. Версія 4.0” быў створаны для таго, каб у даступнай форме расказаць маладым людзям аб выбарчым працэсе, пра іх грамадзянскія абавязкі і магчымасці, а таксама павысіць электаральную актыўнасць.

Падчас размовы падрабязна разгледзелі навацыі і асаблівасці электаральнай кампаніі-2024. Увагу моладзі звярнулі на розныя аспекты. Былі закрануты рознабаковыя пытанні выбарчага права, абазначаны паўнамоцтвы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, растлумачаны Закон краіны аб масавых мерапрыемствах і гэтак далей.

Цікава, што некаторыя прысутныя сёлета ўпершыню прымуць удзел у галасаванні. Таму атрыманая інфармацыя будзе вельмі карыснай. Да таго ж прадстаўнікі моладзі будуць задзейнічаны ў выбарчай кампаніі і ў якасці памочнікаў участковых камісій, валанцёраў, а таксама назіральнікаў. Яны ж стануць і самымі актыўнымі ўдзельнікамі галасавання, бо за імі — будучае краіны.

Последние новости

Общество

Первый снег и похолодание: прогноз погоды на неделю

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Что изменилось для белорусов с 1 ноября?

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 ноября для всех знаков Зодиака

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость