Надзея Мельнік — самы малады член дэлегацыі Асіповіцкага раёна на VІІ Усебеларускім народным сходзе

Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка»
— У мяне заўсёды была актыўная грамадзянская пазіцыя, таму лічу сябе маральна падрыхтаванай для працы ў якасці дэлегата Усебеларускага народнага сходу, — распавядае дзяўчына. — Бо гэта не проста статус, а найвышэйшая ступень даверу з боку грамадства. Дэлегаты збіраюцца для абмеркавання ключавых пытанняў, якія датычацца кожнага грамадзяніна, фарміруюць стратэгічныя рашэнні, здольныя змяніць жыццё людзей, забяспечыць умовы для стабільнага развіцця, бяспекі і міру. У гэтым кантэксце дэлегаты становяцца не толькі прадстаўнікамі сваіх рэгіёнаў, але і праваднікамі інтарэсаў усяго беларускага народа. Глыбока ўпэўнена, што разам у нас усё атрымаецца!
Агата ЗІМІНА.
