Жители Дричинского сельсовета встретились со Светланой Шутовой

Жители Дричинского сельсовета встретились со Светланой Шутовой

Улада

Парламентарый у акрузе

Жыхары Дрычынскага сельсавета на мінулым тыдні атрымалі магчымасць сустрэцца ў мясцовым Доме культуры з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святланай Шутавай.

Так, аншлагу не было, свабодных месцаў у зале хапала, аднак жадаючыя высветліць хвалюючыя пытанні не пашкадавалі: парламентарый разам з кіраўнікамі раённага і мясцовага сельскага Саветаў дэпутатаў Сяргеем Сувеевым і Мікалаем Яромавым данеслі шмат карыснай інфармацыі.

Па просьбе вяскоўцаў Святлана Аляксандраўна паведаміла аб сённяшняй сітуацыі ў грамадстве, падрабязна расказала, над якімі дакументмі працуюць зараз дэпутаты ў сваіх камісіях, як ідзе работа над праектам абнаўляемай Канстытуцыі і многім іншым.

Натуральна, “зазямліліся” і на мясцовых праблемных момантах. Напрыклад, выдзяленні сродкаў на рамонт і падтрыманне ў належным стане вясковых дарог, паляпшэнні дзейнасці медустановы (ставіць пры неабходнасці на месцы кропельніцы, не спыняць продаж лекаў у час водпуску спецыяліста), неабходнасці вызначэння зручнай пашы для кароў і вырашэнні пытання іх своечасовага асемянення і г.д.

Па шэрагу заўваг-прапаноў людзі атрымалі адказ адразу, па асобных будуць праінфармаваны праз старшыню сельсавета пазней — пасля дадатковага вывучэння.

У такім жа адкрытым дзелавым рэчышчы дэпутат правяла і прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у райвыканкаме.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем