Прошла очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

Прошла очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

Саветы за работай

Канкрэтна, плённа, вынікова

Прайшла трыццаць чацвёртая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на якой быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў: аб справаздачы райвыканкама пра работу па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў мінулым годзе, выніках работы раённага Савета дэпутатаў за 2020 год, зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за аналагічны перыяд, пагашэнні крэдыторскай запазычанасці. Разглядаліся пытанні закупкі тавараў (работ і паслуг). Таксама былі ўнесены змяненні ў некаторыя рашэнні райсавета дэпутатаў за папярэднія гады.

У абмеркаванні справаздач прынялі актыўны ўдзел дэпутаты Алена Паргачова, Сяргей Сідарэнка, Наталля Мельнік. У прыватнасці, разглядаліся ўнясенне змяненняў у Працоўны кодэкс на аснове прапаноў работнікаў вытворчых калектываў, дзейнасць селькама вёскі Радуцічы і іншыя важныя напрамкі жыццядзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама насельніцтва раёна.

Напрыклад, кіраўнік ААТ “Авангард-Ніва” Сяргей Сідарэнка, які прыняў удзел у VI Усебеларускім народным сходзе, падзяліўся ўражаннямі аб форуме — яны толькі добрыя і іх вельмі шмат. Расказаў і пра мясцовыя справы, напрыклад, пра сумесную работу арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Вяззеўскага сельсавета, і органаў мясцовага самакіравання па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Было высаджана 90 дрэў. Праведзены рамонт помнікаў у Замошшы, Вялікай Гарожы. Ва ўрочышчы Максімаўка замянілі помнік на новы, а ў Прошчы зрабілі новую агароджу. Адрамантаваны і пафарбаваны плот парка ў Карытным. Устаноўлена 3 кантэйнеры для збору цвёрдых камунальных адыходаў на могілках у Лучыцах і абсталявана 3 пляцоўкі ў Цяплухах, Смыку і Карытным. Знесена  2 пустуючыя дамы ў Коханаўцы і Тарасавічах. У шэрагу населеных пунктаў ліквідаваны звалкі смецця агульнай плошчай 120 м3. Членамі сельскіх камітэтаў і дэпутатамі рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа з насельніцтвам аб недапушчэнні стыхійных звалак. Выразаны хмызняк і аварыйныя дрэвы на грамадзянскіх могілках, зараснікі сумніку канадскага на плошчы 2,2 га. Была праведзена падсыпка дарогі ў Орчы, а з дапамогай лясгаса зроблена новая агароджа па вуліцы Цэнтральнай у Паташні.

Па ўсіх пытаннях сесіі прыняты адпаведныя рашэнні, выкананне якіх знаходзіцца ў зоне пастаяннай увагі раённага Савета дэпутатаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем