На приеме у депутата

Сутнасць размовы — канкрэтнасць
Калі чалавек збіраецца рабіць нешта істотнае, ён звычайна стараецца дакладна распланаваць будучую працу. Вось і чарговае наведванне Асіповіччыны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святланай Шутавай было загадзя дасканала скаардынавана: 16 чэрвеня з 10 гадзін — паэтапны прыём грамадзян з паралельна наладжанай прамой тэлефоннай сувяззю ў двух сельсаветах і райвыканкаме. І, як паказалі вынікі сустрэч з выбаршчыкамі, узгаданы парадак дня апраўдаў сябе цалкам, многія землякі скарысталіся магчымасцю высветліць цікавячыя іх пытанні.
Тычыліся яны, як звычайна, самых розных бакоў паўсядзён-нага жыцця. Напрыклад, выказана незадаволенасць кантролем якасці набываемай у мясцовых крамах марской рыбы, людзі за-клапочаны актывізацыяй сабачых “вяселляў” ў вёсках ды горадзе, марудным зносам закінутых гаспадарамі сядзіб і асобных дрэў у населеных пунктах, станам пэўных дарог і ходам добраўпарадкавання, наяўнасцю і атрыманнем зямельных участкаў для будаўніцтва жылля і г.д.
Разбірацца парламентарыю з уздымаемымі пытаннямі ў Пратасевіцкім і Дараганаўскім сельвыканкамах актыўна дапамагалі іх кіраўнікі Анатоль Дрывіцкі і Тамара Валадзько і намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, у Асіповічах — старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў. А па некаторых дзеля падрабязна-канкрэтнага тлумачэння заяўнікам аб стане спраў запрашаліся яшчэ і першыя асобы калектываў-выканаўцаў: наконт уплыву вытворчасці на экалогію ў Верайцах — Аляксей Якубоўскі (прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Рахмат-буд”), вядзення капітальнага рамонту асіповіцкай двухпавярхоўкі па вул. Дзяржынскага — Аляксандр Чарнушын (КУДП “Капітальнае будаўніцтва”) і Дзмітрый Кулакоўскі (УКП ЖКГ).
Не засталася па-за ўвагай і просьба дараганаўскіх жыхароў наконт аднаўлення руху вячэрняга дызель-цягніка Асіповічы-Салігорск — адпаведны ліст дэпутата накіраваны кіраўніцтву Беларускай чыгункі.
Святлана Шутава вядзе прыём у Дараганаўскім сельвыканкаме.