Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах

Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах

Беларусы ганарацца сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй і ні пры якіх абставінах не адмовяцца ад іх. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на свяце «Купалле. Александрыя збірае сяброў».

«Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовыя падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў усё. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус — той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас — адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: «Свая хатка — родная матка, а чужая — мачаха», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, что вельмі рады з году ў год у гэтыя сакральныя для беларускага народа вечары вітаць на гэтым свяце ўсё больш і больш гасцей: «Па-першае, сапраўдных беларусаў — разумных, добрых, сумленных, якія разам, як у нас кажуць, талакой, могуць і працаваць, і святкаваць. Па-другое, шчырых сяброў, што цікавяцца нашай найбагацейшай народнай культурай».

«Але, каб яе зразумець, гэту культуру, трэба разам з намі дакрануцца да старажытных беларускіх традыцый, убачыць прыгажосць купальскай ночы, надыхацца водарам квітнеючых летніх палёў», — падкрэслiў беларускі лідар.

Источник: БелТА

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем