Какие вопросы подымались во время прямой телефонной линии, которую проводила депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Светлана Шутова

Какие вопросы подымались во время прямой телефонной линии, которую проводила  депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Светлана Шутова

Зваротная сувязь

Дэпутат у курсе справы

Падчас прамой тэлефоннай лініі і сустрэчы з педкалектывамі СШ № 1 і гімназіі, якія праводзіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава, асіпаўчане зноў вярнуліся да традыцыйных тэм: праблем у галіне камунальнай гаспадаркі і перспектыў іх вырашэння.

Вось што адказалі на пастаўленыя землякамі пытанні зацікаўленыя адказныя асобы.

Дзмітрый Белы, начальнік Асіповіцкага аддзялення філіяла “Бабруйскводаканал”:

— Магутнасць асіповіцкай каналізацыйнай сістэмы, якая падключана да ачышчальных збудаванняў, патрэбам горада адпавядае, таму задача стаіць адна: падтрымліваць яе абсталяванне ў рабочым стане. Асаблівую ўвагу плануецца засяродзіць на некаторых праблемных участках, у тым ліку падвоеным трубаправодзе, якім карыстаецца мясцовы філіял холдынга “Бабушкина крынка”. Ён пракладзены праз нетрывалы — забалочаны — грунт і не вытрымлівае пастаянных дэфармацый: рвецца практычна раз у тры месяцы. Рашэння, як выправіць сітуацыю з наяўнымі тэхнічнымі і фінансавымі магчымасцямі, пакуль не знойдзена, аднак сёлета яго пошук будзе адным з галоўных прыярытэтаў у праектнай дзейнасці прадпрыемства. Так што ўзяцца за гэтую балючую кропку ўсур’ёз атрымаецца не раней 2022 года.

Тэрміны пачатку будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны” залежаць не ад “Водаканала”. Праектна-каштарысная дакументацыя даўно гатова, аднак інвестар праекта, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, пакуль не вызначыў падрадчыка і не выдзяляе сродкі на яго рэалізацыю. Прычыны пратэрміноўкі не агучваюцца.

Дзмітрый Кулакоўскі, дырэктар УКП ЖКГ:

— Лужына ў раёне дома № 35 на вуліцы Сташкевіча бу-дзе ліквідавана гэтай вясной. Яе ўтварэнне прагназавалася: узгаданае месца — лакальнае паніжэнне рэльефу, аднак прыняць неабходныя меры летась не было магчымасці. Там зробім кропкавую ліўнёвую каналізацыю. Гэта некалькі запоўненых гравіем калодзежаў, кожны з якіх здольны “ўсмоктваць” да 3 кубаметраў ападкаў.

Нагляд за вуліцамі, якія не маюць цвёрдага пакрыццця, вя-дзецца ў адпаведнасці з графікам, які разлічаны па ўстаноўленых нарматывах. Калі патрэба ў грэйдзіраванні ўзнікае датэрмінова, аб гэтым трэба паведамляць дыспетчарам УКП ЖКГ. Тэлефон — 115.

Зараз фарміруецца праграма бягучых рамонтаў жылля і вулічна-дарожнай сеткі на гэты год. Аб’ёмы работ праводзяцца ў адпаведнасці з колькасцю вы- дзеленых сродкаў, сёлета — 480 тысяч рублёў. Сума невялікая, і яна будзе расходавацца толькі на самае неабходнае. Так што вуліца Стэльмаха ва ўзгаданую праграму не ўключана.

З улікам абмежаваных магчымасцей УКП ЖКГ хацелася б звярнуцца да землякоў з прапановай. Калі не ствараць камунальнікам лішніх клопатаў, яны здолеюць зрабіць больш для агульнай карысці. Просты пры-клад: кожны дворнік сёння аб-слугоўвае па 35 шматкватэрных дамоў. Не кідаем у дварах смецце, сартуем бытавыя адыходы — у яго будзе больш часу і сілы, каб трымаць тэрыторыі ў найлепшым парадаку. Як здаецца, гэта зусім нескладана і выгадна ўсім.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость