Зернеуборачныя камбайны выйшлі ў поле

Зернеуборачныя камбайны выйшлі ў поле

Учора аграрыі раёна прыступілі да ўборкі азімага ячменю

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Алесі Бондаравай, летась тут было засеяна азімым ячменем 30 гектараў, агульная ж плошча пасеваў гэтай культуры ў сельгаспрадпрыемстве — 50 га. Для вырошчвання былі выбраны гатункі “буслік Эліта” і “тэрэза” з павышанай зімаўстойлівасцю і ўстойлівасцю да хвароб. Разам з начальнікам дзяржрайінспекцыі па насенняводству, карантыну і ахове раслін Марынай Курыльчык з дапамогай спецыяльнага абсталявання праверылі спеласць культуры. Яна вылічваецца па адсотку вільготнасці на карні, які склаў аптымальную лічбу — 16%. Дапамагаюць сельгаспрадпрыемству збіраць ураджай аграрыі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Міхаіл Чарапок, Уладзіслаў Дражын і Мікіта Цалка.

Трэба адзначыць, што азімы ячмень калісьці ўжо вырошчвалі на Асіповіччыне, але гэта было невынікова. Раней глебава-кліматычныя ўмовы краіны з’яўляліся зонай, рызыкоўнай для гэтай культуры. Маласнежныя зімы і моцныя маразы часта прыводзілі практычна да поўнай гібелі пасеваў азімага ячменю, таму не было ўпэўненасці ў яго ўдалай перазімоўцы.

Але кліматычныя ўмовы ў краіне змяніліся: зімы сталі карацейшымі і цяплейшымі, лягчэй культурным раслінам пераносіць зімоўку. Мяняюцца і падыходы сельскай гаспадаркі да таго, што і калі больш выгадна вырошчваць. Улічваючы важнасць пытання і яго ўсёабдымны характар, які так ці інакш закранае кожнага жыхара краіны, на дадзеную тэму не аднойчы выказваўся Кіраўнік дзяржавы. Яшчэ летась на адной з нарад Прэзідэнт даў даручэнні па змяненні структуры пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень. Зацікаўленнасць менавіта гэтай культурай абумоўлена шэрагам пераваг. Гэта самая скараспелая збожжавая культура, якая вырошчваецца ў краіне, з’яўляецца ідэальным папярэднікам для азімага рапсу: рана прыбіраецца і гэтым дазваляе своечасова і якасна правесці падрыхтоўку глебы і пасеў азімага рапсу, акрамя таго, ячмень незаменны для фуражнага кармлення ў жывёлагадоўлі.

Летась у раёне было засеяна 242 га азімага ячменю. Пад ураджай-2023 плануецца пашырыць пасевы гэтай культуры ў тры разы. Прагназаваць сёлетнюю ўраджайнасць пакуль што рана, аднак, абапіраючыся на агульнарэспубліканскі вопыт вырошчвання гэтай культуры, можна спадзявацца на высокія вынікі.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем