Сапраўдныя героі лета На мінулым тыдні першыя хлебаробы-тысячнікі атрымалі ўзнагароды

Сапраўдныя героі лета На мінулым тыдні першыя хлебаробы-тысячнікі атрымалі ўзнагароды

Плывуць камбайны па бязмежных прасторах хлебных ніў, у нізкім паклоне схіляюцца каласы, сустракаючы аграрыяў, сыплецца зерне ў бункер. На полі застаюцца радочкі саломы, якія рупліўцы хутка збіраюць у валкі. Узяліся адразу за некалькі збожжавых культур: малоцяць ячмень, жыта, пшаніцу, трыцікале. Нашы рупліўцы гатовы працаваць нават ноччу дзеля таго, каб у кожнага на стале быў хлеб. Хіба яны калі нас падводзілі? Вось і зараз на Асіповіччыне адзін за адным вызначаюцца хлебаробы-тысячнікі.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка на мінулым тыдні наведала ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Разам з лідарам прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства Лідзіяй Раманенка яна павіншавала вадзіцеля Аляксандра Пятрэнку з першай перавезенай тысячай тон зерня новага ўраджаю і ўручыла каштоўныя падарункі. Мужчына штогод у ліку лепшых на ўборцы. На раніцу 2 жніўня ён перавёз 1 003 тоны зерня. Агульны ж намалот гаспадаркі з 783 гектараў на сённяшнюю раніцу склаў амаль 3 300 тон. Радуе і сярэдняя ўраджайнасць —  42 ц/га. Азімага жыта намалочана 1 590 т, трыцікале — 323 т, ячменю — 150 т, пшаніцы —           1 228 т. Апошняя, дарэчы, урадзіла лепш за іншыя — 63 ц/га. Акрамя ўборкі зерневых каласавых, работнікі сельгаспрадпрыемства ўносяць мінеральныя ўдабрэнні пад ураджай наступнага года, праводзяць узворванне, назапашваюць сена.

Запаветную мяжу ў тысячу тон перайшлі і хлебаробы дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Камбайнер Алег Аліноўскі і яго памочнік Ягор Галацэвіч на раніцу пятніцы намалацілі 1 061 т зерня і рапсу. Вадзіцель Раман Іўчык штогод лічыцца ў перадавіках гаспадаркі. Вось і сёлета не падвёў — перавёз больш за 1 140 тон збожжа. Выдатныя вынікі і ў вадзіцеля Івана Жуковіча: на раніцу 3 жніўня перавёз   1 059 тон зерня і рапсу. Кіраўніцтва гаспадаркі павіншавала рупліўцаў і ўручыла каштоўныя падарункі.

Уборка ўраджаю працягваецца. Надвор’е спрыяе адказнай працы. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Міхалёў, на ўчарашнюю раніцу ў раёне было ўбрана 3 278 га, што складае 45% да плану. Намалочана амаль     11 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,5 ц/га. Калі разглядаць ураджай у разрэзе, то ячменю намалочана больш за тысячу тон, жыта — 6 114, пшаніцы — больш за 1 400, трыцікале — амаль 2 400 тон. Зерне рэалізуецца ў лік дзяржзаказу, працэнт яго выканання набліжаецца да 45. Да таго ж практычна завершана рэалізацыя масланасення рапсу па дзяржзаказе. Адначасова рыхтуецца глеба да восеньскай сяўбы пад ураджай-2023.

Іван Жуковіч — перадавік, добры гаспадар і проста цудоўны хлопец.
Алег Аліноўскі і Ягор Галацэвіч: «Толькі поле і неба навокал».
Раман Іўчык рыхтуецца да чарговага рэйса.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

17 апреля 2026
Читать новость