Першыя тысячнікі Асіповіччыны

Сёння старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка і лідар прафсаюзнай пярвічкі Лідзія Раманенка павіншавалі вадзіцеля ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандра Пятрэнку з першай перавезенай тысячай тон зерня новага ўраджаю і ўручылі каштоўныя падарункі. На раніцу 2 жніўня ён перавёз 1003 тоны зерня.
Выдатныя вынікі і ў вадзіцеля дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” Івана Жуковіча: на раніцу 3 жніўня перавёз 1 059 тон зерня і рапсу.
Віншуем пераможцаў!