Каравай будзе якасны!

Каравай будзе якасны!

У раёне працягваецца ўборка збожжа. Штодзённа на хлебныя нівы гаспадарак раёна выязджаюць камбайны.

А ланцужкі гружаных машын накіроўваюцца да месцаў прыёму ўраджаю.

На поўную магутнасць працуе элеватар на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ «Бабруйскі КХП», а ў лабараторыі прадпрыемства шпарка вядзецца аналіз паступіўшага зерня. Ужо больш за тыдзень сюды дастаўляецца жыта, ячмень, пшаніца — харчовае зерне, якое затым пойдзе на вытворчасць круп і мукі.

У дастаўленым ураджаі лабаранты, якія працуюць круглыя суткі, кантралююць стан крухмалу. У пшаніцы вызначаюць колькасць утрымання клейкавіны, а ячмень аналізуюць на наяўнасць дробных зярнят. Адным словам, да стану вырашчанага і дастаўленага збожжа ставяцца вельмі сур’ёзна, бо хлебабулачныя вырабы, крупы ды мука павінны мець найвышэйшую якасць.

За іншымі культурамі саспее авёс. Таму ў спецыялістаў лабараторыі спраў зараз вельмі шмат. Дарэчы, ураджай на наш вытворчы ўчастак дастаўляецца не толькі з мясцовых гаспадарак, але і іншых раёнаў Пры-дняпроўскага краю і нават Гомельшчыны.

Работа ў гэтых працаўніц самая прыемная і патрэбная. Хто ж не любіць смачнага хлеба!?

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем