Будзем з алеем!

Будзем з алеем!

Ліпень пераваліў за сярэдзіну, а гэта значыць, што лета пайшло на спад. Кожны дзень на дзве-тры хвілінкі карацейшы за папярэдні. Але не аб гэтым клопаты працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў: у іх зараз гарачая пара ўборкі. А ўраджай вырашчаны нядрэнны, запэўнівае намеснік дырэктара ААТ «Авангард-Ніва» Юрый Сычэвіч.

У гаспадарцы пад зерневыя адведзена 1 796 гектараў, з якіх 677 займаюць палеткі трыцікале. 280 га азімай і 55 яравой пшаніцы, 565 га жыта, 119 яравога і 50 азімага ячменю, а яшчэ 50 га грэчкі.

Аграрыі ўважліва сочаць за стадыямі развіцця культур. Першым саспеў азімы ячмень, яго ўжо паспяхова ўбралі. Дарэчы, ураджайнасць гэтай культуры даволі добрая: намалацілі больш за 180 тон. А яшчэ падрастае 250 га кукурузы. 260 га занята пад маслічныя — сурэпіцу і рапс.

Да ўборкі рапсу і прыступілі на гэтым тыдні працаўнікі гаспадаркі. Усяго на жніве задзейнічана шэсць кормаўборачных камбайнаў: гомельскія працаўнікі GS1218 і GS10, больш вядомыя як “Палессе”, якія працягваюць надзейна служыць сваім гаспадарам ужо не адзін год.

На полі за аграгарадком Карытнае сустрэлі вопытныя экіпажы ў складзе Уладзіміра Крэпскага і Аляксандра Пятровіча, а таксама Сяргея Горбеля і Іллі Кунца, якія выехалі на рапсавае поле, каб убраць вырашчанае. А рапс сёлета таксама радуе ўраджайнасцю. Значыць, будзем з алеем!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость