У культурна-спартыўным фестывалі «Вытокi. Крок да Алiмпу», які праходзіў у мінулыя пятніцу-суботу ў Касцюковічах, прынялі ўдзел у тым ліку і асіпаўчане

У культурна-спартыўным фестывалі «Вытокi. Крок да Алiмпу», які праходзіў у мінулыя пятніцу-суботу ў Касцюковічах, прынялі ўдзел у тым ліку і асіпаўчане.
Праграма свята была даволі насычанай і крэатыўнай. Нашы землякі дастойна паказалі сябе. Напрыклад, каманда вучняў гімназіі ў інтэлектуальным конкурсе «Вытокi-квіз. Шлях да Алiмпу» заняла другое месца.
На фестывалі была прадстаўлена новая ў гэтым сезоне пляцоўка «Гульні нашага двара», на якой можна было паўдзельнічаць у любімых старэйшымі пакаленнямі забавах. Асіповіцкія майстры раённага цэнтра народных рамёстваў Таццяна Шунькіна і Алег Сямёнаў таксама прадаставілі свае вырабы. З цікавасцю знаёміліся госці і ўдзельнікі свята з драўлянымі настольнымі гульнямі, нават губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка ацаніў іх якасць.