Турызм у асіпаўчан у пашане

Турызм у асіпаўчан у пашане

Асіповіцкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства (дырэктар Святлана Барысевіч) прыняў удзел у абласным завочным конкурсе на лепшы турыстычны паход “Пазнай радзіму — выхавай сябе”. Усяго на суд журы было прадстаўлена 38 справаздач з 15 раёнаў вобласці, у тым ліку 9 — з Асіповіччыны. 8 з іх занялі прызавыя месцы.

Так, у намінацыі “пешаходныя паходы ІІІ ступені складанасці” на трэцюю ступеньку п’едэстала гонару ўзняліся вучні з Пратасевіцкай СШ (кіраўнік паходу Мікалай Роўбель), на другую — ліпенскія школьнікі (Валянціна Шарова), а лідарства — у юных турыстаў з СШ № 4 (Людміла Ждановіч).

Намінацыя “веласіпедныя паходы ІІІ ступені складанасці” прынесла “золата” рабятам з Ясеня (Максім Мікуліч).

Дзве справаздачы раённага цэнтра турызму і краязнаўства і адна — Цэльскай СШ (“пешаходныя паходы І катэгорыі складанасці”) занялі 3, 2 і 1 месцы адпаведна (кіраўнікі Канстанцін Баранаў, Анатоль Калугін і Аляксандр Іваноў). Сярод устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ў гэтай жа намінацыі першынствавалі навучэнцы нашага каледжа (Дзмітрый Зыль).

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем