Турнір памяці ў Асіповіцкай спортшколе

Турнір памяці ў Асіповіцкай спортшколе

У адну з вераснёўскіх субот у будынку дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы сустрэліся адразу некалькі валейбольных каманд раёна. Прычына сур’ёзная: традыцыйны турнір па валейболу, прысвечаны памяці Івана Антонавіча Сазановіча, аднаго з заснавальнікаў валейбольнага клуба «Бадзёрасць».

Пачаліся спаборніцтвы з пастраення каманд. Перад прысутнымі выступіў бывалы ўдзельнік «Бадзёрасці» Чэслаў Ігнацьевіч Радзіеўскі. Падняць дзяржаўны сцяг запрасілі пераможцаў мінулых спаборніцтваў. Пасля афіцыйнай часткі валейбалісты стартавалі.

На працягу некалькіх гадзін спарт-смены нястомна выконвалі падачы і перадачы, забівалі адзін аднаму мячы, радаваліся поспехам і наракалі на няўдачы. Урэшце, пераможцы турніру вызначыліся. Сярод мужчын месцы размеркаваліся так: «золата» ў каманды ДРБУ-199, «срэбра» ў «Лакаматыва», а «бронза» — у спартклуба «Бадзёрасць». Першымі ў жанчын стала зборная шклозавода «Ялізава», другое месца заняла каманда «Бадзёрасць», а замкнулі тройку пераможцаў дзяўчыны — выхаванкі мясцовай ДЮСШ.

voleydol-DYUSSH03 волейдол ДЮСШ02 волейдол ДЮСШ01 волейдол ДЮСШ05 волейдол ДЮСШ04

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем