Спортивные новости

Спортивные новости

sport
Фінальнае “срэбра”

У пасёлку Вейна Магілёўскага раёна прайшоў фінал спаборніцтва “Скураны мяч” сярод падлеткаў 2001 года нараджэння і маладзей. Асіповіцкія футбалісты — вучні гімназіі і СШ № 1 — напачатку абыгралі ў сваёй групе каманды з Мсціслава і Горак, а ў фінале ва ўпартай барацьбе саступілі магіляўчанам — 0:1.
У выніку — ганаровае “срэбра”. Дарэчы, лепшым паўабаронцам прызнаны гімназіст Максім Азараў.
Фота Аляксандра ШЫЛЬЦА.

Нашы ў Партугаліі
Напрыканцы ліпеня выхаванец “Залатой перамогі” Максім Петкевіч будзе абараняць гонар нашай краіны на чэмпіянаце Еўропы па тайландскім боксе, які пройдзе ў Партугаліі, і на першынстве Еўропы па кікбоксінгу (К-1) у Польшчы. Поспехаў!

Спартыўнае лета
На базе ФАК ДЮСШ дзейнічаў спартыўна-аздараўленчы лагер, дзе займаліся актыўнай фізічнай падрыхтоўкай 20 выхаванцаў асіповіцкага клуба “Залатая перамога” пад кіраўніцтвам Сяргея Гідуляна.
Юнакі выконвалі падрыхтоўчую праграму для збораў нацыянальнай каманды па муай-тай, якія пройдуць у Мінску ў ліпені. Плануецца, што ў сталіцу адправяцца Максім Петкевіч, Раман Доўнар і Андрэй Чыгілейчык. Штодня рабяты актыўна займаліся фізічнай падрыхтоўкай, наведвалі трэнажорную залу, двойчы на дзень трэніраваліся на рынзе і гулялі ў спартыўныя гульні.

Спрыт і моц аграрыяў
Напрыканцы чэрвеня ў Кіраўску адбылася летняя спартакіяда сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны. У ёй прымалі ўдзел 27 каманд з сельскіх раёнаў, прадпрыемстваў, холдынгаў і аб’яднанняў АПК — усяго каля 800 чалавек.
Летняя спартакіяда стала працягам зімовай, якая адбылася ў Горках і дала старт гэтаму новаму пачынанню, якое ініцыіраваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама пры падтрымцы губернатара вобласці Пятра Рудніка.
Асіповіцкая каманда складалася з 24 чалавек, якія прадстаўлялі амаль усе гаспадаркі раёна. І на працягу трох дзён іх чакала даволі насычаная спартыўная, конкурсная і забаўляльна-пазнавальная праграма.
Спаборнічалі аграрыі ў мнагаборстве “Здароўе”, лёгкаатлетычнай эстафеце, кіданні гранаты, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, армрэстлінгу, шахматах, на паласе перашкод, стрытболе, міні-футболе і рыбнай лоўлі. Да таго ж у залік камандам уваходзілі балы, атрыманыя ў конкурсах на лепшую страву “Вясковы кацялок” і мастацкай самадзейнасці.
У выніку наша каманда заняла II месца па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі — выдатныя снайперскія навыкі прадэманстраваў спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Дзмітрый Вараб’ёў.
Дарэчы, паралельна ў Жылічах праходзіла спартакіяда сярод кіраўнікоў АПК. Тут вызначыўся намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Стурліс, які атрымаў другія месцы па стральбе з пнеўматычнага пісталета і ў дартсе.
Соф’я ПЛЫШЭЎСКАЯ.

Последние новости

Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость