Осиповчанин Андрей Ольбрехт уже более 40 лет в спорте

Осиповчанин Андрей Ольбрехт уже более 40 лет в спорте

Спорт

“Усё маё жыццё — баскетбол”

Андрэй Ольбрэхт ужо больш за 40 гадоў у спорце, трэнер з вялікай літары

У 7 гадоў хлопчык упершыню прыйшоў на трэніроўку ў спартыўную школу Мінска. Пасля 3 гадоў заняткаў быў залічаны ў спартклас. Скончыў дзяржаўнае рэспубліканскае вучылішча  алімпійскага рэзерву па спецыялізацыі «трэнер па баскетболе».

У Андрэя Багданавіча багатая спартыўная гісторыя, велізарны вопыт спаборніцтваў і маса дасягненняў. Ён іграў у складзе легендарных клубаў «ЦСКА» і «Дынама» (Масква). За сваю спартыўную дзейнасць аб’ездзіў увесь Савецкі Саюз. Тады не існавала праблем з фінансаваннем, усё было нашмат прасцей. Гуляў ён і за баскетбольны клуб «АЗАА», а пазней быў трэнерам каманды.

З 2011 года працуе трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ. Захоплены сваёй справай, з велізарнай любоўю і адданасцю да спорту ён трэніруе дзяцей. За час працы яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных спаборніцтваў па баскетболе. Адна з яго вучаніц, Лізавета Трашчынская, рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы U-18. Зразумела, што не ўсім наканавана быць вялікімі спартсменамі, але галоўная задача Андрэя Ольбрэхта — перадаць веды, якія ў яго ёсць. Навучыць думаць стратэгічна, працаваць у камандзе.

Чатыры разы на тыдзень па паўтары-дзве гадзіны трэніруюцца юныя баскетбалісты. На жаль, каранавірус унёс свае карэктывы. З-за яго за год усяго некалькі разоў удалося вывезці дзяцей на спаборніцтвы. А яны — самы галоўны матыватар для спартсмена.

Дарэчы, з настальгіяй трэнер успамінае дзейнасць клуба «АЗАА» і ў душы марыць, што калі-небудзь Асіповічы зноў будуць іграць у вышэйшай лізе…

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем