Осиповчанин Андрей Ольбрехт уже более 40 лет в спорте

Осиповчанин Андрей Ольбрехт уже более 40 лет в спорте

Спорт

“Усё маё жыццё — баскетбол”

Андрэй Ольбрэхт ужо больш за 40 гадоў у спорце, трэнер з вялікай літары

У 7 гадоў хлопчык упершыню прыйшоў на трэніроўку ў спартыўную школу Мінска. Пасля 3 гадоў заняткаў быў залічаны ў спартклас. Скончыў дзяржаўнае рэспубліканскае вучылішча  алімпійскага рэзерву па спецыялізацыі “трэнер па баскетболе”.

У Андрэя Багданавіча багатая спартыўная гісторыя, велізарны вопыт спаборніцтваў і маса дасягненняў. Ён іграў у складзе легендарных клубаў “ЦСКА” і “Дынама” (Масква). За сваю спартыўную дзейнасць аб’ездзіў увесь Савецкі Саюз. Тады не існавала праблем з фінансаваннем, усё было нашмат прасцей. Гуляў ён і за баскетбольны клуб “АЗАА”, а пазней быў трэнерам каманды.

З 2011 года працуе трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ. Захоплены сваёй справай, з велізарнай любоўю і адданасцю да спорту ён трэніруе дзяцей. За час працы яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных спаборніцтваў па баскетболе. Адна з яго вучаніц, Лізавета Трашчынская, рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы U-18. Зразумела, што не ўсім наканавана быць вялікімі спартсменамі, але галоўная задача Андрэя Ольбрэхта — перадаць веды, якія ў яго ёсць. Навучыць думаць стратэгічна, працаваць у камандзе.

Чатыры разы на тыдзень па паўтары-дзве гадзіны трэніруюцца юныя баскетбалісты. На жаль, каранавірус унёс свае карэктывы. З-за яго за год усяго некалькі разоў удалося вывезці дзяцей на спаборніцтвы. А яны — самы галоўны матыватар для спартсмена.

Дарэчы, з настальгіяй трэнер успамінае дзейнасць клуба “АЗАА” і ў душы марыць, што калі-небудзь Асіповічы зноў будуць іграць у вышэйшай лізе…

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем