На старце дэпутаты

На старце дэпутаты
У выхадныя ў Бялынічах адбылася зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны, дзе сабралося больш за 200 чалавек у складзе 24 каманд. Удзельнікі вызначалі лідараў у плаванні, дартсе, стральбе і іншых відах спаборніцтваў, у тым ліку забаўляльных. Асабліва эмацыянальна прайшло кіданне валёнка.

У мерапрыемстве ўдзельнічала і асіповіцкая каманда. Яе ўзначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў. Вось што ён расказаў:

— Спартакіяда праходзіла ў фізкультурна—аздараўленчым комплексе «Друць», была пры-свечана Году міра і стварэння і арганізавана на самым высокім узроўні. Ніхто з нашых дэпутатаў не займаецца спортам на  сур’ёзным узроўні, таму лідзіруючых пазіцый у турнірнай табліцы мы не занялі, але і не ставілі такіх мэт. Затое ўсе — прыхільнікі здаровага ладу жыцця, да гэтага заклікаем і землякоў.

У спартакіядзе перамагла каманда Магілёўскага раёна, Горацкі і Бабруйскі занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Яшчэ дэпутаты паглядзелі канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры Бялыніччыны. Наладзілі стасункі з калегамі, абмяняліся з імі вопытам работы з насельніцтвам па фарміраванні здаровага ладу жыцця, штосьці ўзялі на ўзбраенне. Так што мерапрыемства прайшло даволі плённа.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем