Марафонцы, уперад!

Марафонцы, уперад!

Чарговы — ужо 29 — Асіповіцкі міжнародны марафон адбыўся 2 красавіка. На папулярнае спартыўнае свята сабраліся звыш 570 прыхільнікаў самай дэмакратычнай лёгкаатлетычнай дысцыпліны. Акрамя гаспадароў, на старт у традыцыйных дыстанцыях 2, 10 і 42,195 км выйшла і 185 стайераў з іншых гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны.

У першым, самым масавым, забегу прынялі ўдзел асіповіцкія школьнікі. У малодшай групе, аб’яднаўшай навучэнцаў 6-8 класаў, найлепшыя вынікі паказалі Хрысціна Гоман (Вяззе), Карына Жыдовіч (САШ № 4), Ірына Пірожнік (Ялізава), Максім Міцкевіч (САШ № 4), Аляксандр Падэра (САШ № 1) і Віталь Парамонаў (Вяззе). Сярод старшакласнікаў першае, другое і трэцяе месцы занялі Ганна Савіна (САШ № 4) і Антон Сцяпанаў (Свіслач), Валянціна Волкава (Вяззе) і Сяргей Васіленка (Свіслач), Ганна Рамашка (Ясень) і Андрэй Рошчын (Свіслач).

Сярод 136 удзельнікаў «дзясяткі” непераможным быў сямейны дуэт магіляўчан Наталлі і Дзмітрыя Чаткіных. Іх вынікі адпаведна 34 хвіліны 38 секунд і 30 хвілін 17 секунд.

Вынікі асіпаўчан: сярод жанчын ва ўзроставай групе 18-29 гадоў Ганна Мінчэня была другой (44.23), а Павел Дамаскін заняў 7 месца ў групе 30-39 гадоў.

Найлепшыя вынікі ў класічным марафоне, на пераадоленне якога сабралося 52 спарт-смены, паказалі мінчанін Ігар Долбік (2:36.35) і расіянка Алена Іонава (3.27.47). Наша зямлячка Таццяна Гурская ў агульным заліку паказала трэці вынік — 3:36.35.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем