Марафон даўжынёй у 23 гады

Марафон даўжынёй у 23 гады

Упершыню Барыс Ліпскі прыняў удзел у асіповіцкім міжнародным марафоне ў 1987 годзе — адразу пасля вяртання з Афганістана, дзе два гады адслужыў па кантракце.

— Нягледзячы на сухі і жаркі клімат той краіны, разам з адным масквічом — майстрам спорту — кожную раніцу мы рабілі прабежку па горадзе, у якім размяшчалася вайсковая часць, — узгадвае Барыс Міхайлавіч. — Таму на радзіме, калі прачытаў у тагачасных «Запаветах Леніна” анонс марафонскага забегу, вырашыў прыняць у ім удзел. Прафесійным спортам ніколі не займаўся, а ўзрост ужо быў немалы — 44 гады, таму «запісаўся” на дыстанцыю толькі ў 10 кіламетраў.

За перыяд з 1987 па 2010 гады бягун-аматар прапусціў лічаныя прабегі па сямейных абставінах. Таксама з-за недахопу часу ён ніколі не выязджаў на спаборніцтвы ў іншыя гарады, хаця нярэдка і запрашалі.

— Пастаянна не трэніруюся. Калі выдаецца гадзіна, магу прабегчыся ад перакрыжавання да развязкі на Мінск і назад. Аднак пераважна мая «трэніроўка” складаецца з наступнага: прабегся па двары, накасіў травы трусам ды з’ездзіў 3-4 разы на дачу на «Трубінку», да якой 5 кіламетраў. А марафон — гэта праверка на сілу і трываласць. Некаторыя бегуны даходзяць да фінішу пешшу, а я трымаюся ўзятага напачатку тэмпу.

Усе гэтыя гады Барыс Міхайлавіч прабягаў 10 км (сярэдні вынік — 57-58 хвілін), і толькі сёлета яго дыстанцыя скарацілася да 3 км. Яе ён адолеў другім — за 17 хвілін 30 секунд.

— Для маіх 68 гадоў гэта добры вынік, — справядліва лічыць сталы марафонец. — Магло, праўда, быць і лепш, калі б не красоўкі. Так атрымалася, што прыйшлося браць абутак у сына, а ў яго нага большая за маю на два памеры. Дзякуючы ваце і шкарпэткам, змог выправіць сітуацыю, хаця пару дзён пасля марафона балелі ногі. Але гэта — справа звыклая: падчас службы ў Афганістане, калі прыходзілася пераадольваць вялікія адлегласці, суправаджаючы грузы, расцягнуў на нагах вены… А ўвогуле на Асіповіцкім марафоне можна рознае пабачыць. Напрыклад, адзін бягун ва ўзросце пастаянна адольваў дыстанцыі басанож.

Ні дзеці, ні ўнук не перанялі ад Барыса Міхайлавіча захапленне бегам, але вельмі ганарацца сваім бацькам і дзедам.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем